У хуткім часе Беларусь перастане быць краінай ільготнікаў. Закон, прыняты ў мінулую сераду Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях, закране інтарэсы некалькіх мільёнаў беларускіх пэнсіянэраў, студэнтаў ды інвалідаў, якія дагэтуль мелі значныя зьніжкі пры аплаце грамадзкага транспарту, лекаў і камунальных паслугаў.
Чаму грамадзтва амаль ніяк не адрэагавала на такі крок улады? Вось якімі меркаваньнямі з гэтай нагоды дзеліцца ў сваім электронным лісьце Мікалай Зянкевіч з Асіповіцкага раёну:
“Думаў, пасьля гэтага ўся краіна загудзе і застогне. І памыліўся. Усе маўчаць, нібы вады ў рот набралі. Даходзіць да сьмешнага. Тлумачу свайму суседу-пэнсіянэру, што, каб даехаць да лецішча, яму цяпер давядзецца плаціць ня пяць тысяч, а дзесяць. Дык ён сьмяецца, ня верыць. Кажа: “Ня можа такога быць, каб Лукашэнка гэтак пэнсіянэраў пакрыўдзіў. Гэта ўсё апазыцыя ваду муціць. Але “бацька” хутка паставіць іх на месца”.
Якая апазыцыя, калі апазыцыянэраў на гарматны стрэл да Палаты прадстаўнікоў не падпускаюць? Усё гэта сплянавана ў адміністрацыі прэзыдэнта. Няўжо не зразумела, што самастойнага парлямэнту ў нас няма, а дэпутаты проста паслухмяна падымаюць рукі за тое, што ім загадаюць з атачэньня Лукашэнкі?
Але да людзей гэта не даходзіць. Яны проста ня бачаць, што іх падманулі. У Расеі, калі адмянялі льготы, дык пэнсіянэрам узамен далі немалыя дабаўкі да пэнсіі. А ў нас — ноль. І пасьля гэтага мы яшчэ хвалімся сваёй адукаванасьцю і памяркоўнасьцю”.
Для многіх людзей, асабліва на вёсцы, адзіная крыніца інфармацыі — дзяржаўныя тэлеканалы і дзяржаўнае ж правадное радыё (так званая “радыёкропка”). А яны тэму адмены льготаў увесь апошні час старанна абыходзілі.
Калі і згадвалі, дык між іншым, як нейкае “ўпарадкаваньне” і “яшчэ большы клопат дзяржавы пра самыя неабароненыя слаі насельніцтва”, на што нібыта будуць накіраваныя тыя грошы, якія адбяруць у больш як пяці мільёнаў чалавек, што дагэтуль льготамі карысталіся.
Вядома, неспрактыкаванаму чалавеку сталага ўзросту ў такіх эўфэмізмах і словаблудзтве разабрацца складана. Але ўсё стане на свае месцы, калі ваш, спадар Зянкевіч, знаёмы прыйдзе празь некалькі месяцаў на чыгуначную станцыю — і жахнецца, даведаўшыся, што больш ня зможа за звыклыя пяць тысяч рублёў зьезьдзіць на сваё лецішча.
Уласны кашалёк для такіх людзей — аргумэнт куды больш пераканаўчы і вычарпальны, чым любыя словы.
Наступны кароткі ліст з Ашмянаў Гарадзенскай вобласьці. Слухач Андрэй Сякач паведамляе пра камунальныя праблемы свайго гораду і пра тое, як іх вырашаюць мясцовыя ўлады:
“У нас у Ашмянах ля старых могілак створаны сапраўдны вялізны сьметнік. Дасылаю разам зь лістом фатаздымкі, якія пацьвярджаюць гэта. Лічу, што старшыню райвыканкаму за такое трэба зьняць з пасады, паколькі ён не адпавядае ёй. А гэтыя здымкі варта было б надрукаваць у замежных выданьнях: можа, “Свабода” паспрыяла б гэтаму?”
Ня думаю, Андрэй, што замежныя выданьні могуць зацікавіцца сьметнікам на ўскрайку беларускага мястэчка. Дарэчы, прыблізна такую ж карціну можна ўбачыць ля могілак у шмат якіх беларускіх вёсках і невялікіх гарадах — асабліва ўвесну, пасьля Радуніцы, калі людзі ўжо прыбралі магілы сваіх родных.
Куды падзелася сьмецьце пасьля вялікай веснавой прыборкі? Натуральна, яго вынесьлі за агароджу могілак — там і пакінулі. Кантэйнэраў для сьмецьця там (і ня толькі там, але і на вуліцах большасьці беларускіх вёсак) няма, цэнтралізаваным вывазам сьмецьця ніхто не займаецца.
Для Беларусі гэта — вялікая праблема, якой ніхто не вырашае дзесяцігодзьдзямі. І рэч тут ня толькі ў бязьдзейнасьці канкрэтнага чыноўніка, але яшчэ і ў агульнай побытавай культуры ўсёй нацыі.
Наш слухач Міхаіл Сапажкоў з Баранавічаў у сваім лісьце на “Свабоду” абмяркоўвае тэму, якая на працягу некалькіх мінулых тыдняў часта гучала на нашых хвалях, у тым ліку і ў аглядах пошты.
Размова пра канфлікт вакол пераносу помніка савецкім салдатам з цэнтру Таліна на вайсковыя могілкі. Гэты перанос, санкцыянаваны эстонскімі ўладамі, выклікаў шырокія пратэсты расейскамоўных жыхароў Эстоніі й пацягнуў рэзкую рэакцыю з боку Расеі. Міхаіл Сапажкоў піша:
“Ці была Чырвоная армія для эстонцаў вызваліцельніцай? Адказ відавочны для кожнага, хто хоць крыху цікавіцца гісторыяй. Да 1940 году Эстонія была незалежнай краінай. І першымі яе акупавалі якраз савецкія, а не нямецкія войскі. Што прынесьлі яны разам з камуністычным рэжымам? Масавыя арышты, канфіскацыі, высылку ў Сібір лепшых людзей краіны.
Натуральна, што эстонцы гэта не забылі. Таму столькі эмоцыяў вакол помніка.
Савецкая армія зноў прыйшла ў Эстонію праз чатыры гады — ужо ў ролі вызваліцельніцы. Але каго і ад каго яна вызваліла? Эстонцаў ад гітлераўцаў? Але ж эстонцы лічаць, што гэта немцы вызвалілі іх ад ненавіснага камуністычнага рэжыму.
Каб зразумець усе гэтыя павароты гісторыі, нам трэба паставіць сябе на месца эстонцаў і ўсё адчуць на ўласнай скуры. Эстонцы ня мелі патрэбы ў дабрадзействе саветаў, як, дарэчы, і мы ў такіх жа “паслугах” гітлераўцаў. Вось у чым справа…”
Тое, што адбылося ў 1941-м, ня стала для эстонцаў (як, зрэшты, і для ўсіх іншых акупаваных народаў Усходняй Эўропы) вызваленьнем, спадар Сапажкоў. Ілюзіі на гэты конт калі і былі, дык вельмі хутка разьвеяліся — адначасова з усталяваньнем акупацыйных парадкаў, стварэньнем габрэйскіх гета і масавымі арыштамі, расстрэламі ды высылкамі.
На зьмену камуністычнай дыктатуры прыйшла дыктатура нацысцкая — у многіх выпадках яшчэ больш нялюдзкая й злачынная.
Ну а пазьней, у 1944-м і 1945 гадах, савецкая армія ня толькі вызваліла Эстонію ды іншыя балтыйскія краіны ад фашызму — але адначасова пазбавіла іх сваімі штыкамі незалежнасьці, прынесла й замацавала камуністычны рэжым, які праіснаваў пасьля гэтага больш як сорак гадоў.
Масква абураецца, што ў Таліне, Рызе і Вільні называюць акупантамі і нямецкія войскі, і савецкія. Але для балтыйскіх народаў, па сутнасьці, гэта справядліва: яны былі пазбаўленыя незалежнасьці ў выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа: дзьве магутныя дыктатуры ў жніўні 1939 году таемна перакройвалі эўрапейскую мапу, не клапоцячыся пра інтарэсы іншых народаў.
На гэтую ж тэму напісаў нам Анатоль Жэрдзеў з Гомелю. У аглядзе пошты 16 траўня ўжо гучаў ягоны ліст пра падзеі ў Эстоніі. Спадар Жэрдзеў лічыць, што эстонскія ўлады сваімі дзеяньнямі стварылі раскол у грамадзтве. Маім камэнтаром, які прагучаў у той перадачы, слухач не задаволены:
“У вашым камэнтары прагучала, што ўлады Эстоніі маюць права рабіць усё, што ім трэба. Такі камэнтар сьведчыць аб тым, што ў кіраўніцтва “Свабоды” ёсьць свая квазіпартыйная лінія, якой вы абавязаны трымацца пры кожным выпадку.
А што да вашага сьцьвярджэньня пра тое, што на зброі савецкага салдата грунтавалася захопніцкая палітыка СССР, то яно сьведчыць аб адрыве ад гістарычнага і палітычнага кантэксту. Усе палітычныя сыстэмы так пабудаваныя, што салдат павінен выконваць загады, і паводле тых загадаў накіроўвацца ў Чачэнію, Віетнам, Ірак і гэтак далей.
Бальшавіцкая ўлада прыйшла ў дзяржавы Балтыі не на штыках савецкага салдата, а на раўнадушшы і здрадніцтве эўрапалітыкаў.
Нямецкія салдаты пры Гітлеру былі зброяй фашызму, а цяпер, у дэмакратычнай Нямеччыне, яны абараняюць дэмакратыю. І там, і тут яны былі і ёсьць вельмі добрымі і мужнымі салдатамі. Абвінавачваць можна толькі тых, зьдзекаваўся зь мірных грамадзянаў. І ў гэтым сэнсе дывановыя бамбаваньні Нямеччыны і атамныя бамбаваньня Японіі нічым ня лепшыя за газавыя камэры.
Нямецкая грамадзкасьць выказвае пакаяньне за злачынствы гітлерызму? А дзе пакаяньне грамадзтва ЗША, Вялікай Брытаніі, Расеі?
Жорсткімі мерамі й затрыманьнямі соцень людзей улады Эстоніі рэабілітавалі ўсе дыктатарскія ўлады ў сьвеце. Калі такое магчыма ў Эўропе, то чаму нельга так рабіць, напрыклад, у Беларусі?”
У Таліне паліцыя ўжыла сілу ня супраць мірных дэманстрантаў, спадар Жэрдзеў. Усе тэлекампаніі сьвету паказвалі, як агрэсіўныя натоўпы моладзі на вуліцах эстонскай сталіцы білі вітрыны, рабавалі крамы, падпальвалі аўтамабілі…
Зь мірнымі палітычнымі пратэстамі гэта мае мала агульнага, і паліцыя ў такіх выпадках абавязаная ўжываць сілу, дзе б гэта ні адбывалася — ці ў Таліне, ці ў Менску, ці ў Бэрліне.
Што да праблемы пакаяньня… Вы памыляецеся, спадар Жэрдзеў: віна ангельскага пілёта, які бамбіў Нямеччыну, і віна гестапаўца, які накіроўваў вязьняў у газавыя камэры Майданэка — несувымерныя і непараўнальныя.
Каяцца і несьці пакараньне павінны тыя, хто распачаў вайну, хто ўчыніў замах на чужую свабоду і незалежнасьць, хто сплянаваў і ажыцьцявіў зьнішчэньне мірных людзей альбо ваеннапалонных у газавых камэрах лягераў сьмерці, у ГУЛАГу, у Катыні…
Ангельскія і амэрыканскія салдаты абаранялі сваю радзіму і свабоду паняволеных народаў сьвету. Яны не ваявалі зь мірным насельніцтвам.
Так, і на адным, і на другім баку фронту былі салдаты, якія павінны выконваць загады. Вось толькі місія ў гэтых салдатаў была супрацьлеглая: адны захоплівалі чужую зямлю і служылі чалавеканенавісьніцкай ідэалёгіі, другія — вызвалялі сьвет ад нацызму.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by