Шматлюдныя шэсьце і мітынг, якія адбыліся 25-га сакавіка ў цэнтры Менску насуперак забароне уладаў – галоўная падзея апошняга тыдня, на якую зьвяртаюць увагу нашы слухачы ў сваіх лістах і тэлефанаваньнях на Свабоду.
Пачну сёньняшнюю размову з электроннага ліста, які даслаў Дзяніс Воранаў зь Менску. Ён піша:
“Нас было ня так шмат, як хацелася. Але і ня так мала, як хацела ўлада. Вядома, многія спалохаліся. У нас ва ўнівэрсытэце “страшылкі” пачаліся яшчэ некалькі тыдняў таму. Палохалі адлічэньнямі, пазбаўленьнем стыпендыі, кепскім разьмеркаваньнем... На многіх гэта паўплывала. Але не на ўсіх.
Асабіста я быў шчасьлівы, несучы ў руках бел-чырвона-белы сьцяг. Бо ў гэтыя хвіліны я адчуваў сябе па-сапраўднаму свабодным. Я ня памятаю таго часу, калі бел-чырвона-белы сьцяг лунаў над Домам Ураду і над рэзыдэнцыяй прэзыдэнта. Але ведаю, што такі час быў. Вельмі шкада, што нашы бацькі ня здолелі захаваць тое, што было здабыта ў першыя гады незалежнасьці. Няўжо яны не разумелі, якая гэта каштоўнасьць і як ёю трэба даражыць?”,--
-- напісаў у сваім электронным лісьце на Свабоду Дзяніс Воранаў зь Менску.
Напэўна Дзяніс, Вы маеце рацыю: у многіх не было ўсьведамленьня і асэнсаваньня каштоўнасьці ні нацыянальных сымбаляў, ні мовы, ні самой беларускай дзяржаўнасьці. Надта лёгка, без асаблівых высілкаў грамадства, дасталася ўсё гэта ў ’91-м годзе. Ды яшчэ супала з найвастрэйшым эканамічным крызысам, які ў многіх і стаў асацыявацца якраз зь незалежнасьцю і яе сымбалямі. Напэўна, таму так лёгка і разьвіталася маладая беларуская дзяржава ў ’94-м і ’95-м гадах са многім са здабытага. На працягу апошняга дзесяцігодзьдзя мы назіраем, як новыя пакаленьні беларусаў вядуць уласнае змаганьне за тое, што страцілі іх бацькі,-- страцілі ў многім праз тое, што самі ў свой час праз такое змаганьне не прайшлі. І ў мяне няма сумневу, Дзяніс, што Вы яшчэ ўбачыце нацыянальны сьцяг над Домам Ураду.
Наша юная слухачка зь Берасьця Ганьнюта Чыжэвіч свой ліст пісала яшчэ да падзей 25-га сакавіка. Шмат месца ў сваім допісе яна надала ўспамінам пра сакавік 2006-га году. Ганьнюта піша:
“Нарэшце – доўгачаканая вясна. Усё абуджаецца, і зноў хочацца жыць. Я ўсё часьцей успамінаю мінулы год, і ў многім дзякуючы Вашаму радыё.
Асацыяцыі з тымі падзеямі ў мяне самыя сьветлыя, самыя добрыя, радасныя, каляровыя. Як жа было добра! І нават тое, што нам не ўдалося перамагчы, не сапсуе ўражаньняў ад сакавіка-2006. Я памятаю, як да позьняй-позьняй начы сядзела каля прыймача і слухала навіны з плошчы Каліноўскага. Тэлефанавала сяброўцы і распавядала, як там, у Менску. Увесь тыдзень і пасьля я прыходзіла са школы і не магла дачакацца шостай гадзіны вечара.
Думаю, калі моладзь пабачыць мітынг і шэсьце на Дзень Волі, то некаторыя да нас далучацца. А некаторыя, прыехаўшы дахаты, раскажуць пра гэта бацькам, знаёмым, сябрам. Бо яны пабачаць і даведаюцца ПРАЎДУ! Ведаеце, гэта – як на ХХ зьезьдзе КПСС, калі Хрушчоў сказаў усё пра Сталіна. Гэта была праўда!
Я абавязкова прыеду ў Менск і буду ўдзельнічаць у мітынгу на Дзень Волі. Гегель калісьці сказаў, што кожны чалавек свабодны настолькі, наколькі ён пачувае сябе свабодным. Можа, і тыя несвабодныя і паўсвабодныя, калі пабачаць наш Марш Свабоды, стануць інакш глядзець на гэты сьвет.
Мы ўсе, для каго Свабода, Праўда, Справядлівасьць – не набор літар, а мера жыцьця, павінны трымацца разам, каб перамагчы зло”,--
-- напісала ў сваім лісьце на Свабоду Ганьнюта Чыжэвіч зь Берасьця.
Хочацца верыць, Ганьнюта, што Ваш намер ажыцьцявіўся і што 25-га сакавіка Вы былі сярод сваіх аднадумцаў у Менску, а не апынуліся сярод тых соцень беспадстаўна арыштаваных і кінутых у турмы актывістаў у розных рэгіёнах Беларусі, якіх улада любымі шляхамі імкнулася не дапусьціць на менскія вуліцы.
Кастусь Сырэль з Ушачаў у сваім лісьце разважае пра будучыню беларускай вёскі. Вандруючы па маляўнічых мясьцінах Паазер’я, слухач назірае, як з кожным годам людзкія паселішчы тут прыходзяць у заняпад. Кастусь піша:
“Навакольныя вёскі – Навасёлкі, Кугоні, Зарэчча, Калкі, Горы, Пола – месьцяцца на дзесятку квадратных кіламетраў як бы ў вянку зь некалькіх азёр – Оталава, Турасы, Крывое, Ліпна, Паўазер’е і Мугірына. Працаздольнага насельніцтва тут – пальцаў адной рукі хопіць пералічыць, яшчэ й зашмат будзе. Сёньня на ўсе гэтыя вёскі толькі адна школьніца, якая жыве ў Горах, ходзіць у пяты ці шосты клас і невядома як дабіраецца кіламетраў за восем у Дубраўскую школу. Вёска Горы на паўвыспе, на высокім беразе возера Крывое – у самым сэрцы гідралагічнага заказніку. Хараство навокал такое, што дух зацінае. Мабыць, у такіх месцах найбліжэй да Бога, бо з падсьвядомасьці ў галаву міжволі прыходзіць думка – эх, кінуць бы ўсё ды застацца тут назаўсёды! Можа, таму ў гэтай вёсачцы так многа лецішчаў – адны пабудаваны нанава, іншыя – выкупленыя вясковыя хаты. Дачнікі тут не мясцовыя, не вушацкія, усё больш полацкія ды віцебскія, а то і сталічныя. І ўлетку наяжджаюць нячаста, а зімой тым больш.
Некалі ў гэтым азёрным вянку ўсё віравала і буяла. Тут кахалі і ненавідзелі, спраўлялі вясельлі і нараджалі дзяцей, будавалі дамы і садзілі бульбу. Але больш ніколі ня будзе гушкацца дзятва на павіслых галінах старой бярозы і ніколі закаханыя хлопец з дзяўчынай не схаваюцца ў высокіх духмяных травах, каб зьдзейсьніць найвялікшае таемства сусьвету – даць пачатак новаму жыцьцю. Памруць апошнія старыя, зарастуць пустазельлем гароды і панадворкі, струхлявеюць сьцены і стрэхі, пахіляцца і аб’едуць у зямлю магільныя камяні на вясковых могілках, а праз некалькі дзесяцігоддзяў, магчыма, забудуцца і гэтыя назвы – Навасёлкі, Кугоні, Зарэчча, Калкі, Горы і Пола”,–
– напісаў у сваім лісьце на Свабоду Кастусь Сырэльз Ушачаў. Свае нататкі слухач іранічна прысьвяціў так званай “Праграме адраджэньня сяла”, якая цяпер актыўна прапагандуецца ўладай як сродак выратаваньня беларускай вёскі.
Так, Кастусь, на нашых вачах старэюць, паміраюць, адыходзяць у нябыт сотні вёсак і вёсачак, зь якіх на працягу многіх стагодзьдзяў і складалася Беларусь і якія далі жыцьцё амаль усім насельнікам сёньняшніх беларускіх гарадоў. Урбанізацыю наўрад ці магчыма спыніць. Так званыя “аграгарадкі”, у якія дзяржава ўкладвае немалыя бюджэтныя грошы, на нейкі тэрмін прыпыняць выміраньне некалькіх соцень буйных мястэчак. А лёс тысяч невялікіх паселішчаў сёньня, сапраўды, выглядае прадвызначаным. Не забыць бы хаця б іх назвы, у якіх – і гісторыя, і дух нашых продкаў. На добры лад, імёны гэтых памерлых вёсак варта было б даваць вуліцам гарадоў, у якія, уласна, і перасяліліся былыя вясковыя жыхары. Нашы вёскі вартыя гэткага ўвекавечаньня куды больш, чым тыя бальшавіцкія правадыры, імёнамі якіх дагэтуль названа большасьць вуліцаў у беларускіх гарадах і мястэчках.
Алесь Васілеўскі зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёну таксама заклапочаны і ўстрывожаны тым, што адбываецца ў беларускай вёсцы і яе навакольлі. Слухач піша:
“Мясцовасьць, адкуль апавядаю, мае нават тут, на вялізных руінах мінулага, надзвычай яскравы прыклад бальшавіцкага марнатраўства. Калісьці пасьля вайны тут утварыўся вялізны леспрамгас. Паравозы, матавозы, дэпо, шпалавы завод і г.д. Цераз возера Палік, па Бярэзіне, сотні, а мо і тысячы рабочых сплавілі, сагналі ў прорву-СССР мільёны кубоў сьпелага партызанскага лесу. Раней такой магчымасьці з прычыны адсутнасьці тэхнікі і дарог не было.
Доўга існаваў той лесасплаў. Потым зьявіліся лесавозы, дарогі. Леспрамгас маторнымі піламі “Урал” і “Дружба” паваліў таксама нямала лесу (ужо маладзейшага). Цяперашняя жменька лесьнікоў так званымі “швэдкамі” хутка, напэўна, і яблыні ў садах пакладзе – так “еўрыкі” спадабаліся. А вёска атрымала за ўсё гэта вялікі бальшавіцкі валасаты кукіш і выміраньне”,–
– напісаў у сваім лісьце на Свабоду Алесь Васілеўскі зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёну.
Ня толькі ў Вашай, спадар Васілеўскі, мясцовасьці – па ўсёй лясной Беларусі скуголяць сёньня сучасныя маторныя пілы, да непазнавальнасьці мяняючы краявіды, ператвараючы нядаўнія сасновыя бары і бярозавыя гаі ў заваленыя непрыбраным суччам непралазныя пусткі. Вядома, немагчыма ператварыць у запаведнікі ўсе лясы. Драўніна – адно зь нямногіх прыродных багацьцяў Беларусі, беднай на сыравінныя рэсурсы.
Пытаньне ў тым, хто і як гаспадарыць у беларускіх лясах? Рашэньне пра тое, які лес пойдзе пад нож, прымае чыноўнік, які сядзіць у гарадскім кабінэце часам за сотні кілямэтраў ад лесасекі. Таго лесу ён, магчыма, ніколі ў жыцьці ня бачыў. У той жа час насельнікі лясных вёсачак і хутароў, якія нарадзіліся, вырасьлі і жывуць сярод гэтага лесу, на будучыню свайго навакольнага асяродзьдзя ніяк уплываць ня могуць. І ад продажу драўніны ім не дастаецца ні капейкі. Хоць, калі па справядлівасьці, мясцовыя саветы павінны былі б спаганяць з лесанарыхтоўшчыкаў нейкую частку прыбыткаў – хаця б дзеля таго, каб даводзіць да ладу тыя лесасекі і дапамагаць людзям, у якіх гвалтоўна адабралі звыклае асяродзьдзе, што дапамагала жыць і выжываць.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by