Навуковец Том Уіглі з дасьледчага цэнтру ў Баўлдэры ў амэрыканскім штаце Калярада якраз дасьледуе магчымасьць стварэньня штучных вульканаў. Такія вульканы выкідвалі б у верхнія слаі атмасфэры рэчывы, якія б затрымлівалі сонечныя промні. Уіглі кажа, што гэта дазволіла б запаволіць глябальнае пацяпленьне. Паводле яго, сцэнар са штучнымі выкідамі ў атмасфэру быў бы меншым злом у параўнаньні зь цяперашняй сытуацыяй, калі тэхналёгія працуе, так бы мовіць, толькі на пацяпленьне.
Сама ідэя змагацца з глябальным пацяпленьнем з дапамогай штучных выкідаў у атмасфэру стала абмяркоўвацца ў навуковых колах з падачы Нобэлеўскага ляўрэата Пола Круцэна. Замеры пасьля вывяржэньня вулькану на Філіпінах 16 гадоў таму паказалі, што гэта крыху панізіла тэмпэратуру атмасфэры Зямлі.
Самі па сабе такія праекты тэхнічна магчымыя, але крытыкі папярэджваюць, што немагчыма цалкам пралічыць наступствы, у тым ліку непажаданыя.
Дасьледчык клімату Эндру Ўівэр параўноўвае гэтую сытуацыю зь дзіцячай казкай, дзе адзін кароль вельмі любіў сыр, і ў ягоным замку завяліся мышы. Каб выгнаць мышэй, ён запусьціў у замак катоў, тыя так распладзіліся, што давялося запускаць сабак, потым ільвоў каб пазбавіцца ад сабак, потым сланоў, каб змагацца зь ільвамі і ўрэшце зноў запускаць мышэй, каб выгнаць з замку сланоў. Геаінжынэрыя ня толькі вельмі дарагая штука, але й небясьпечная.
Іншая засьцярога ў тым, што надзея на хуткія тэхналягічныя рашэньні дасьць палітыкам і шырокай публіцы падставу ўхіляцца ад неабходных, але цяжкіх рашэньняў па скарачэньні выкідаў гэтак званых "парніковых газаў".
Дэвід Кіс з канадзкага ўнівэрсытэту ў Калгары, адзін з вядучых спэцыялістаў у геаінжынэрыі, папярэджвае, што праекты, кшталту штучных выкідаў у атмасфэру могуць быць толькі запасным варыянтам -- калі раптам высьветліцца, што глябальнае пацяпленьне ідзе хутчэй, чым цяпер лічыцца.
А Нобэлеўскі ляўрэат Пол Круцэн тлумачыць, што адкрытая дыскусія аб магчымасьці такіх радыкальных праектаў павінна абудзіць палітыкаў. "Калі яны ня зробяць нашмат больш сур''ёзных крокаў, чым дагэтуль, нам ўрэшце давядзецца ісьці на такія экспэрымэнты," – кажа Круцэн.