Наведнікі форумаў парталу tut.by абмяркоўваюць сэмінар у Менску. Адбыўся ён пры ўдзеле прадстаўніка АБСЭ Уты Цапф, якая адзначыла прагрэс у стасунках паміж уладай і апазыцыяй. Камэнтар mmixer’а: «Наіўная чукоцкая дзяўчынка. Ці не наіўная, што нашмат горш...» А Бармалей радзіць: «Дзе ты бачыў эўрапейца, які хоць што-небудзь разумее ў нашай краіне? Іх сюды трэба на экскурсіі вазіць, як у "Алькатрас". Дакумэнты забраў, праз 1-2 месяцы дадому, з абавязковым наведваньнем мітынгаў. Вось тады б яны хоць крыху «ўехалі» б».
Карыстальнік ini_by у ЖЖ-суполцы minsk_by паведамляе аб учорашняй акцыі на Аўтазаводзкай лініі мэтро ў Менску: “Актывісты “Ініцыятывы” пакрылі вагоны цягнікоў наклейкамі з інфармацыяй і фотаздымкамі арыштаваных і зьняволеных, рэпрэсаваных па палітычных матывах... Сымбалічна, што акцыя адбылася роўна ў той дзень, калі паўгода назад апынуўся за кратамі лідэр “Маладога фронту” Дзьмітрый Дашкевіч, асуджаны за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». "Ініцыятыва” будзе працягваць акцыі, скіраваныя на інфармаваньне грамадзянаў аб праблеме палітзьняволеных у Беларусі».
На сайце беларускіх бугальтараў вядзецца нетыповая для гэтага рэсурсу гутарка адносна таго, ці ісьці на плошчу 25 сакавіка? Нехта пад нікам «Анонимно» паведамляе: “Дайшлі чуткі з пэрыфэрыі, што зьбіраюць у райвыканкамах ІП і іншых юрыдычных асобаў і папярэджваюць, што калі хто-небудзь будзе заўважаны ў пазначаны дзень дзе-небудзь ня там, дык арэнду адбяруць, месцы на рынках і наогул пакажуць кузькіну маці». Нехта Іна заклікае: “Хто не мае даверу да апазыцыі — ідзіце ад свайго імя, не абавязкова ад імя БНФ, зьбярыце сваю апазыцыю, напрыклад, бугальтараў і прадпрымальнікаў, якім абрыдзеў заканатворчы і чыноўніцкі маразм у краіне. Можна ўзяць у рукі часопіс «Галоўны бугальтар», каб было зразумела, што вы не ад БНФ".
На сайце «Гарадзенскі блог» анансуецца бліжэйшая падзея: «19 і 20 сакавіка адбудуцца два вечары прагляду дакумэнтальных фільмаў пра сакавік 2006: “89 мілімэтраў” (Нямеччына), “Урок беларускае мовы” (Польшча). Таксама чакаюцца дзьве беларускія прэм’еры фільмаў “Забароненыя стужкі” (Польшча) і “У снягах драмае вясна” (Беларусь). Прагляды адбудуцца ў памяшканьні Таварыства беларускай школы (вул. Будзёнага 48 а, 44). Уваход вольны».
Сайт «Стартавая старонка Беларусі” старонка Беларусі” праводзіць апытаньне на тэму “Ці адбілася на вас падаражаньне энэрганосьбітаў?” Сёньня вынікі апытаньня выглядаюць наступным чынам: “Так, ужо адчуў — 66 % (29 чалавек), пакуль не — 25 % (11), не, і не адаб''ецца — 7 % (3), іншае — 2 % (1)»
Сайт народных навінаў Віцебска паведамляе, што майстрыхі з розных гарадоў Беларусі і Расеі рыхтуюць да 1145-годзьдзя Полацку незвычайны падарунак — рукатворны абярэг у выглядзе вялізнага пано, зробленага ў любой тэхніцы лапікавага шыцьця, вышыўкі ці вязаньня. Калі супольная работа будзе гатова (да 20 траўня), яе можна будзе ўбачыць у інтэрнэце на сайце www.nevpolotsk.net.