Багдадзкая канфэрэнцыя аб бясьпецы сабрала за адным сталом тры сілы, якія супрацьстаяць адна адной у пытаньні вырашэньня праблемы Іраку – Злучаныя Штаты, Іран і Сырыю.
Паводле першых публічных заяваў, усе тры бакі лічаць перамовы карыснымі:
“Абмен думкамі быў плённы. Было вырашана стварыць рабочыя групы з удзелам Іраку і яго суседзяў, якія зоймуцца пытаньнямі бясьпекі, нафты і электрычнасьці і праблемай уцекачоў”, - сказаў амбасадар ЗША ў Багдадзе Залмай Халілзад у нядзелю ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу NBC.
Магчыма, найважнейшы вынік сустрэчы ў Багдадзе 16 дэлегацыяў на ўзроўні амбасадараў палягае ў тым, што яны дамовіліся аб падрыхтоўцы шырэйшай канфэрэнцыі – гэтым разам на ўзроўні міністраў.
На гэткую канфэрэнцыю, месца і дата правядзеньня якой яшчэ ня вызначаныя, зноў зьбяруцца прадстаўнікі Злучаных Штатаў, Ірану, Сырыі, Турцыі, сталых сяброў Рады Бясьпекі ААН ды некаторых іншых дзяржаваў і рэгіянальных арганізацыяў. Аднак, дзеля наданьня форуму большае вагі, на яго могуць быць запрошаныя прадстаўнікі іншых краінаў “Вялікай васьмёркі”.
Тэгеран – як і Вашынгтон – называе ўсе гэтыя пэрспэктывы пазытыўнымі:
“Мы падтрымваем любыя намаганьні, якія дапамогуць Іраку вырашыць цяперашнія праблемы і мы падтрымваем любыя пляны, якія ўлічаць інтарэсы ірацкага народу і ірацкага ўраду і ўмацуюць бясьпеку Іраку. Іран першы падтрымае любы такі плян”, - сказаў у нядзелю прадстаўнік іранскага Міністэрства замежных справаў Мухамад Алі Хусэйні.
Вітае распачаты працэс і Сырыя. Дзяржаўныя газэты ў нядзелю паведамілі, што Дамаск падтрымвае “палітычнае рашэньне” ў справе спыненьня гвалту ў Іраку.
Аднак, пазытыўна ацэньваючы беспрэцэдэнтную суботнюю сустрэчу ў Багдадзе, суперныя бакі падкрэсьліваюць істотныя адрозьненьні ў бачаньні канчатковай мэты перамоваў.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш патрабуе, каб Іран і Сырыя спынілі дзеяньні, якія, паводле яго, прычыняюцца да нападаў на кааліцыйныя сілы і да міжабшчыннага канфлікту ў Іраку.
Выступаючы падчас візыту ў Калюмбію, прэзыдэнт Буш заклікаў Іран і Сырыю спыніць паток зброі і засылку ў Ірак тэрарыстаў-самагубцаў.
Іран патрабуе ад Злучаных Штатаў зьмяніць сваю палітыку ў дачыненьні да Іраку і перадаць самім іракцам адказнасьць за лёс сваёй краіны. Гэта стандартнае патрабаваньне Ірану, які таксама заклікае ЗША ўсталяваць графік вываду войска зь Іраку.
Аднак, нягледзячы на разыходжаньні, усе ўдзельнікі суботняй сустрэчы гатовыя працягваць перамовы. Вызначыць месца і час наступнай канфэрэнцыі даручана ірацкаму ўраду. Разыходжаньні выявіліся і тут. Ірак і Іран прапануюць зноў сабрацца ў Багдадзе. Злучаныя Штаты аддаюць перавагу Стамбулу. Эгіпэцкі ўрад запрапанаваў Каір. Аднак незалежна ад месца, усе пагадзіліся на тым, што наступная канфэрэнцыя адбудзецца ўжо ў красавіку.