У нашай пошце зьявіліся першыя лісты на тэму падрыхтоўкі да 25 сакавіка — Дня нараджэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, які многія дэмакратычна арыентаваныя беларусы традыцыйна адзначаюць мітынгам у цэнтры Менску. Дазволу на такія сьвяткаваньні цяперашняя ўлада звычайна не дае, і сьвяточныя мітынгі й шэсьці ня раз за апошнія дванаццаць гадоў заканчваліся зьбіцьцём і затрыманьнямі ўдзельнікаў.
Як будзе сёлета? Вось меркаваньне нашага слухача Алега Гамаюнава з Клімавіцкага раёну. Ён піша:
“Апазыцыя спадзяецца, што 25 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу выйдуць людзі. Марныя спадзяваньні. З раніцы там будуць стаяць кардоны міліцыі, АМОНу і войскаў. А студэнтаў пачнуць запалохваць за некалькі тыдняў да акцыі. Усё і ўсім даўно вядома загадзя. Так ня раз ужо было — гэтак здарыцца і цяпер.
Тым больш, што апазыцыйныя лідэры замест таго, каб выступіць адзіным фронтам, сварацца між сабой, вырашаюць, хто зь іх галоўны. Думаю, гэта лаянка зусім не выпадковая. Яе інсьпіравалі спэцслужбы. Бо, пакуль апазыцыянэры дзяруць адзін аднаго за чубы, агенты КГБ могуць спакойна адпачываць ды назіраць за бойкай збоку.
А нашым людзям яшчэ не настолькі прыпякло, каб выходзіць на вуліцу. Дый запалоханыя цяпер усе. Адзін баіцца страціць працу, другі — вучобу, трэці апасаецца, што атрымае дубінкай па патыліцы… Словам, старая песьня”.
Год таму, спадар Гамаюнаў, на Дзень Волі Кастрычніцкая плошча таксама была ачэпленая міліцыяй і спэцслужбамі, а людзей перад акцыяй запалохвалі звальненьнямі й адлічэньнямі. Да таго ж, тады ўсё адбывалася на тле нядаўняга гвалтоўнага разгону абаронцаў намётавага лягеру на плошчы, дзясяткі якіх былі схопленыя і кінутыя ў турмы…
І тым ня менш, людзі (тысячы людзей) 25 сакавіка на плошчу прыйшлі, і насуперак усім забаронам правялі сьвяточны мітынг у цэнтры Менску, у Купалаўскім парку. Традыцыя гэткім чынам адзначаць Дзень Волі насуперак усім неспрыяльным абставінам зьявілася яшчэ напрыканцы 80-х гадоў — і наўрад ці яна раптам перапыніцца сёлета.
Леташнія падзеі на Кастрычніцкай плошчы згадвае ў сваім лісьце на “Свабоду” Данель Анацка з пасёлку Бярозаўка Лідзкага раёну. Ён піша:
“Днямі пераглядаў запіс са свайго дзёньніка, які зрабіў увечары 26 сакавіка, праглядзеўшы па БТ рэпартаж пра вядомыя падзеі. Запіс я тады зрабіў наступны: “На паляне галоўнай пушчы найбольшай, Дзе Зубры нядаўна За гонар і славу роднай зямлі Змагаліся мужна, Там сёньня сотні бараноў, Стоячы ў шэрагах роўных, Быць вернымі Казлу кляліся. …Ах, Авечкі, Авечкі, жонкі Бараноў! Гадуйце ягнятак разумных і моцных, Каб потым аддаць іх Казлу. Ён іх астрыжэ А затым абмяняе На воз капусты ў суседзяў-Ваўкоў…”
Аўтар гэтай алегорыі — Данель Анацка з пасёлку Бярозаўка Лідзкага раёну.
Аўтар наступнага ліста — Мікалай Жук зь вёскі Пескі Мастоўскага раёну. Ён піша:
“Калісьці за камуністамі я дабіваўся кватэры і не хадзіў галасаваць за Брэжнева. За гэта мяне сагналі са сталага месца жыхарства ў вёсцы Новае Поле Менскага раёну, пазбавілі права на прафэсію й на працу ўвогуле.
І дагэтуль КДБ не дае мне спакойна жыць. Няхай яны мне выплацяць за кожны дзень перасьледу хоць бы па адным даляры за апошнія дваццаць гадоў — за прычыненую шкоду. Дапамажыце пераслаць гэтую заяву ў Эўрапейскі суд правоў чалавека”.
Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропу, і таму не падпадае пад юрысдыкцыю Эўрапейскага суду правоў чалавека, спадар Жук. Хоць увогуле гісторыя, пра якую вы так сьцісла распавялі ў сваім лісьце, выглядае ў вашым пераказе даволі цьмянай.
За камуністамі дамагаліся кватэраў мільёны савецкіх грамадзянаў — КДБ гэтымі пытаньнямі мала цікавіўся. А за Брэжнева савецкіх людзей ніхто галасаваць не прымушаў: генэральнага сакратара ЦК КПСС выбіралі ня простыя грамадзяне, а старанна адабраныя бальшавікі-ленінцы — члены ЦК КПСС — на сваіх пленумах і зьездах.
Алесь Васілеўскі зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёну ў сваім лісьце на “Свабоду”, сярод іншага, разважае пра цяперашні стан і пэрспэктывы беларускай мовы. Ён піша:
“Напэўна, трэба нам у дадзеным часе прыняць і прызнаць трасянку, бо такая ўжо ў людзей псыхіка. Сапраўдная Беларусь, як і мова, прыйдуць толькі з малаком маці. А значыць, няма іншага, больш зручнага рыштунку, як трасянка. І гэта трэба добра ўзяць сабе ў галаву. На літаратурнай мове лёгка пісаць ды па радыё выступаць. А вось ідзі на вуліцы скажы што-небудзь на мове.
Паколькі доўга давялося нам быць пад расейскім прыгнётам, дык натуральна адбылася трансфармацыя (а ня проста засьмечваньне) мовы. Гэта нават можна лічыць своеасаблівым узбагачэньнем. Узяць хоць бы расейскі мат, безь якога ў некаторых выпадках — проста вакуўм, пустата, няма чаго і сказаць.
Літаратурная беларуская мова, якую мы толькі і маем, для кніжак, можа, і добрая, аднак слабаватая для жыцьця, для вуліцы, дзе была і заўсёды будзе свая мова — як ні круці. Абрыдне некалі і трасянка, ды толькі цераз трасянку і дойдзем да чагосьці. Гэта — прыступка перад тым, як падняцца вышэй”.
Думаю, спадар Васілеўскі, многія не пагодзяцца з вашым сьцьвярджэньнем, што беларуская мова ўзбагацілася, увабраўшы ў сябе значную частку расейскай ненарматыўнай лексыкі. Вялікім дасягненьнем гэта назваць цяжка.
Што да трасянкі, то наконт гэтай зьявы існуе шмат супярэчлівых поглядаў і меркаваньняў. Вы, спадар Васілеўскі, арыентуецеся на тую рэчаіснасьць, зь якой штодня сутыкаецеся. І ў гэтым маеце рацыю. Не лічыцца з сёньняшнімі моўнымі рэаліямі немагчыма. А рэаліі — гэта якраз і ёсьць трасянка? Якая яе далейшая эвалюцыя?
Вы лічыце, што гэта прыступка перад тым, як падняцца вышэй. Але ці ня будзе гэта прыступкай уніз, да поўнай русіфікацыі — у тым выпадку, калі моўная палітыка беларускай дзяржавы ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі ня зьменіцца?
Многія нашы слухачы ведаюць аб прэзэнтацыі новай кнігі, якая выйшла ў “Бібліятэцы Свабоды”. Гэта “Альбом сямейны” Вінцэся Мудрова”, які гучаў на нашых хвалях улетку і ўвосень, а на мінулым тыдні быў прэзэнтаваны ў выглядзе кнігі эсэ. У залі Палацу мастацтваў, дзе адбывалася імпрэза, сабралася шмат удзельнікаў Клюбу сяброў “Свабоды”. Але некаторыя з тых, каго мы запрашалі, прыехаць не змаглі, хоць вельмі хацелі. Адзін зь іх — Анатоль Адаменка з Гомелю. У сваім лісьце слухач піша:
“Вельмі рады быў бы прысутнічаць як на гэтай імпрэзе “Свабоды”, так і на ўсіх іншых. Але для мяне гэта немагчыма. Ня толькі таму, што жыву ня ў Менску. Я інвалід першай групы (расьсеяны склероз). Жыву адзін. Кожны дзень слухаю перадачы Радыё Свабода (калі толькі гэта магчыма, бо нярэдка бываюць перашкоды ў прыёме).
Некаторыя кнігі вашай сэрыі я зрабіў з выразак газэты “Народная Воля”, якую выпісваю больш за дзесяць гадоў. Кнігу “Беларуская Атлянтыда” атрымаў ад вас поштай, за што яшчэ раз дзякую. Сам перачытаў некалькі разоў і пазнаёміў зь ёй некаторых суседзяў, якім пастаянна даю чытаць “Народную Волю”.
Шкадуе, што з аб’ектыўных прычынаў ня ўдалося прыехаць у Менск і наш слухач Алесь Дубянецкі зь Іўя:
“На жаль, ліст з запросінамі атрымаў позна. А я ж інвалід па зроку, мне яшчэ трэба знайсьці, з кім прыехаць. На жаль, за той кароткі час, што заставаўся да імпрэзы, адшукаць такога чалавека не ўдалося. Пра што вельмі шкадую”.
На гэтую ж тэму ліст Леаніда Кулеша зь вёскі Сіняўка Клецкага раёну:
“Пошту ў нас сёньня возяць, мусіць, на валах, а не на машынах. Запрашэньне ад вас атрымаў толькі 15 лютага аб 11-й гадзіне — а другой ужо прэзэнтацыя. А мне зь Сіняўкі да Менску дабірацца на аўтобусе тры-чатыры гадзіны. Вядома, я вельмі хацеў бы атрымаць такую кнігу. Ну, але нічога ня зробіш — не пашанцавала”.
Падобныя лісты мы атрымалі таксама ад Міколы Валошчыка зь Белаазёрску, Віктара Макарэвіча зь вёскі Няровы Валожынскага раёну Алеся Васілеўскага зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёну і Мікалая Бусла зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну.
Усім ім, а таксама некаторым іншым нашым актыўным аўтарам і ўдзельнікам Клюбу сяброў “Свабоды”, якія з аб’ектыўных прычынаў ня здолелі прысутнічаць на прэзэнтацыі, мы дашлем кнігу Вінцэся Мудрова “Альбом сямейны” поштай.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by