Цяпер у Беларусі працуюць дванаццаць прыватных ВНУ, у якіх навучаюцца больш за 58 тысяч студэнтаў.
Парлямэнтар Уладзімер Здановіч паведаміў, што рашэньне пра тое, што рэктараў прыватных ВНУ мае прызначаць міністар адукацыі, адназначнае, канчатковае і абмяркоўвацца ня будзе. І пастанавілі гэтак выключна дзеля студэнтаў, якія там навучаюцца. Тлумачэньне спадара Здановіча:
Здановіч: “Было, на жаль, шмат выпадкаў, калі рэктары прыватных ВНУ не спраўляліся з ускладзенымі на іх задачамі, і ў выніку гэты інстытут ліквідаваўся. Альбо наагул — рэктары, сабраўшы пэўную суму грошай са сваіх студэнтаў, зьнікалі. І каб папярэдзіць гэтыя выпадкі, прынятае рашэньне, каб рэктара прыватнай ВНУ прызначаў і звальняў з пасады менавіта міністар адукацыі. Тады мы зможам пэўна сказаць: вось гэты чалавек вінаваты — за тое, што ён прызначыў непрыдатнага чалавека на такую высокую пасаду”.
Як да такога рашэньня ставяцца самі кіраўнікі недзяржаўных ВНУ? Барыс Сьвятлоў, кіраўнік Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва, быў нешматслоўным:
Сьвятлоў: “Ніяк я да гэтага ня стаўлюся. Я ня буду адказваць. Без камэнтароў”.
Меркаваньне рэктара Інстытуту сучасных ведаў імя Шырокава Аляксандра Капілава:
Капілаў: “Мы пра гэта ўжо ведалі. У нас была сустрэча зь першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, і там было сказана, што рэктараў прыватных ВНУ будзе прызначаць міністар адукацыі па ўзгадненьні з заснавальнікамі. Сказалі, што будуць шукаць варыянт, які б задаволіў і адзін, і другі бок”.
Дарэчы, цяпер кіраўніка прыватнай ВНУ прызначаюць заснавальнікі інстытуту. Як правіла, гэта некалькі прыватных асобаў, якія стваралі навучальную ўстанову, укладалі першапачатковы капітал. Дэпутат Уладзімер Здановіч сьцьвярджае, што меркаваньні заснавальнікаў будуць улічваць.
Здановіч: “Гэткае прызначэньне будзе адбывацца паводле прадстаўленьня таго чалавека, які стварыў ВНУ, заснавальніка. Таму вялікай бяды тут няма. І калі пэўны рэктар, які працуе цяпер на сваёй пасадзе, адпавядае гэтай пасадзе на ўсіх кірунках, ён будзе працаваць і далей”.
Прафэсар Беларускага інстытуту правазнаўства, доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў лічыць, што дзяржава ўвесь час умешваецца ў прыватны бізнэс, што недапушчальна. Да таго ж, прыватныя ВНУ ствараліся як альтэрнатыва дзяржаўнай адукацыі, дзе меркавалася большая свабода творчасьці выкладчыкаў, цікавейшыя і разнастайнейшыя вучэбныя праграмы. Меркаваньне прафэсара Пастухова:
Пастухоў: “Цяпер ідзе новы наступ на самастойнасьць, незалежнасьць прыватных ВНУ. Рэктары прыватных ВНУ будуць праводзіць дзяржаўную палітыку, яны яшчэ больш будуць абмяжоўваць акадэмічныя свабоды, свабоду творчасьці выкладчыкаў. Яшчэ больш пільны кантроль будзе за думкамі як выкладчыкаў, так і студэнтаў”.