Амэрыканскае Радыё Марці, якое вяшчае на Кубу, пры дапамозе Радыё Свабода арганізавала тэлефонны мост паміж Ёані Санчэс – кубінскай дысыдэнткай-блогеркай – і намесьніцай кіраўніка "Маладога фронту" Настай Палажанкай. Абедзьве дзяўчыны ў сакавіку былі ўганараваныя прэміяй Дзярждэпартамэнту за мужнасьць, але ўрады Кубы і Беларусі не дазволілі Ёані і Насьце наведаць афіцыйную цырымонію ў Вашынгтоне. Тэлефонная размова, якая вялася з дапамогай перакладчыка, і была поўная словаў узаемнай салідарнасьці і падтрымкі, доўжылася болей за гадзіну. Вашай увазе – фрагмэнт размовы Ёані Санчэс і Насты Палажанкі.
Ёані Санчэс: «Цяпер Наста і я можам прывітаць адна адну, абняцца, як павінны былі б зрабіць падчас асабістай сустрэчы і абмену вопытам – прафэсійным, грамадзкім – на цырымоніі, на якую кіраўніцтва Кубы і Беларусі перашкодзіла нам прыехаць».
Наста Палажанка: «Пры гэтым мы вельмі ўдзячныя, што ёсьць такая магчымасьць, я вельмі радая чуць такі бадзёры голас, голас дзяўчыны-пераможцы. Я веру, што мы вельмі хутка зажывем у тых краінах, пра якія марым і за якія змагаемся».
Ёані Санчэс: «Я сачыла за дзейнасьцю Насты, таму што мяне заўсёды цікавіла падабенства Беларусі і Кубы – у гэты гістарычны пэрыяд – асабліва ўлічваючы тое, што кіраўніцтва абедзьвюх краінаў падтрымліваюць адносіны сяброўства і супрацы, выражаюць публічную сымпатыю адно да аднаго. Бо яны падобныя сваім аўтарытарызмам, парушэньнем правоў чалавека, і недахопам свабоды выказваньня, што мы можам назіраць у абедзьвюх краінах».
Наста Палажанка: «Я думаю, што калі сябруюць урады нашых краінаў, то не перашкодзіць сябраваць і нам. І тады, магчыма, у выніку шчыльнага сяброўства мы пабачым тое, што хочам пабачыць».
Ёані Санчэс: «Я хацела б спытаць у Насты, бо тут у нас навіны цэнзуруюцца, як ёй жывецца ў апошнія месяцы. Я ведаю пра сумны судовы працэс над ейным блізкім чалавекам Зьмітром Дашкевічам. Раскажыце пра сытуацыю, як вы гэта перажываеце».
Наста Палажанка: «У цяперашняй сытуацыі судовыя працэсы адбываюцца пастаянна. На вялікі жаль, штотыдзень мы трацім нашых сяброў на доўгія гады. Мы пасьпяваем удзельнічаць у сваіх крымінальных працэсах, хадзіць на свае допыты, падтрымліваць сем'і тых палітвязьняў, якія ўжо знаходзяцца ў турмах, а таксама інфармаваць грамадзтва пра тое, што адбываецца. Праблема ў тым, што мне забаронена ня толькі выяжджаць з краіны, мне не дазваляюць выехаць нават з гораду. «Малады фронт» мае прадстаўнікоў у шмат якіх гарадах, і я хацела б сустрэцца з гэтымі людзьмі, падтрымаць іх, але цяпер я ня маю такой магчымасьці».
Ёані Санчэс: «Я лічу, што падабенства сытуацыі – сытуацыі на Кубе і ў Беларусі – павінна стаць падставай для таго, каб беларусы і кубінцы абменьваліся ня толькі вопытам ды асабістымі гісторыямі, а каб супольна дэманстравалі свае чалавечыя патрабаваньні – патрабаваньні свабоды, свабоды арганізацый – перад міжнароднай супольнасьцю. Мы павінны злучыць нашыя галасы. Бо няма ўсходняга ці заходняга аўтарытарызму, левага ці правага, ёсьць проста аўтарытарныя і таталітарныя кіраўнікі, каторыя ўціскаюць свае народы, незалежна ад таго, у якой частцы сьвету гэта адбываецца».

Мы павінны злучыць нашыя галасы ...