Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.
«Толькі што перасеклі мяжу з Беларусі ў Літву — прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, Джон Коўл і Дзяржаўны дэпартамэнт выцягнулі 123 палітвязьняў, а я ўзяла інтэрвію ў прэзыдэнта Лукашэнкі».
Пазьней Грэта Ван Сустэрэн падзялілася допісамі пра вызваленьне Алеся Бяляцкага і Марыі Калесьнікавай, а таксама выставіла відэа прыезду 9 вызваленых палітвязьняў у Вільню.
Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі 13 сьнежня вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Большасьць вывезьлі ва Ўкраіну, а нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага і шэраг замежных грамадзян — у Літву.
Форум