Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд BySol за некалькі гадзін сабраў больш за 123 тысячы эўра для вызваленых палітвязьняў


Марыя Калесьнікава і Віктар Бабарыка ва Ўкраіне. Фота ўкраінскага праекту «Хачу жыць», 13 сьнежня 2025
Марыя Калесьнікава і Віктар Бабарыка ва Ўкраіне. Фота ўкраінскага праекту «Хачу жыць», 13 сьнежня 2025

Фонд салідарнасьці BySol абвясьціў экстранны збор для дапамогі ўсім вызваленым 13 сьнежня палітзьняволеным.

За некалькі гадзінаў сабралі больш за заплянаваныя 123 тысячы эўра, і сродкі яшчэ працягваюць паступаць.

Усе сабраныя сродкі маюць разьдзяліць у роўных частках паміж усімі вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя складаныя дні эміграцыі.

Збор сродкаў будзе працягвацца да 31 сьнежня

13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 палітычных зьняволеных.

Як паведамілі дзяржаўныя СМІ, Аляксандар Лукашэнка памілаваў 123 грамадзян розных краін, асуджаных у Беларусі «за злачынствы рознай накіраванасьці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасьць».

Сярод іх — грамадзяне Вялікай Брытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.

Ва Ўкраіне паведамілі, што ўлады Беларусі перадалі Ўкраіне 114 грамадзян, у тым ліку 104 грамадзян Беларусі. Сярод іх —

Ўкраіне перадалі, сяро іншых, Марыю Калесьнікаву, Віктара Бабарыку, Максіма Знака, Паўла Севярынца і Марыю Золатаву.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG