«Я думаю, што ён рухаецца наперад, ён хоча больш нармалізаваных адносінаў са Злучанымі Штатамі і Захадам. Таму мы рухаемся ў гэтым кірунку. І, ідучы гэтым шляхам, я думаю, што ён адкрыты і да большай нармалізацыі адносінаў зь іншымі краінамі».
Джон Коўл пацьвердзіў зьняцьце амэрыканскіх санкцый адносна беларускіх калійных угнаеньняў.
«Пасьля месяцаў перамоваў агульная колькасьць (вызваленых) дасягае каля 300 чалавек, і адным з важных момантаў была падтрымка, якую я атрымаў ад прэзыдэнта Трампа і Рубіё. Дзяржаўны сакратар (Рубіё) цалкам падтрымліваў увесь гэты праект. Гэта дапамагае. Прэзыдэнт Лукашэнка гэта бачыць. Іншыя таксама гэта бачаць. І гэта мае вялікае значэньне», — сказаў Джон Коўл.
Паводле беларускіх праваабаронцаў, у беларускіх турмах застаюцца больш за 1000 палітзьняволеных. Камэнтуючы магчымыя наступныя вызваленьні, Джон Коўл выказаў пажаданьне, «каб гэта была адна вялікая група, але гэта трэба яшчэ ўзгадніць».
«Гэта лягістычная праблема — вывезьці каля тысячы чалавек і даставіць іх туды, куды трэба. Я думаю, што гэта больш чым магчыма, я лічу, што гэта верагодна, але спатрэбіцца яшчэ крыху часу — магчыма, празь некалькі месяцаў гэта адбудзецца».
Пазьней Джон Коўл напісаў у сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, назваўшы лічбу разам з тымі грамадзянамі Ўкраіны, якія былі вызваленыя ў мінулым месяцы:
«Яшчэ 156 палітычных вязьняў вызваленыя дзякуючы кіраўніцтву прэзыдэнта Трампа! Важны крок у адносінах паміж ЗША і Беларусьсю. Мы абмеркавалі пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і міграцыі ў Вільні [прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Наўседам] з [прэм'ер-міністркай Літвы Інгай Ругінене] і ў Менску з прэзыдэнтам Лукашэнкам.
Дзякуй, прэзыдэнт Лукашэнка, за прыём і за вашы пастаянныя крокі. Дзякуй Літве і Ўкраіне за падтрымку і партнэрства ў вызваленьні гэтых вязьняў. Асаблівая ўдзячнасьць [кіраўніку ўкраінскай вайсковай выведкі Кірылу Буданаву] за ягоную бясцэнную каардынацыю на працягу апошніх некалькіх тыдняў, каб гэта адбылося».
Форум