Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Rheinmetall паведамілі, што на завод набояў для снарадаў у Літве выдаткуюць 400 млн эўра


Rheinmetall
Rheinmetall

Пасьля таго, як у аўторак нямецкі абаронны гігант Rheinmetall і літоўскае Міністэрства эканомікі і інавацый падпісалі мэмарандум аб стварэньні ў Літве цэнтру кампэтэнцый вытворчасьці набояў 155-мм для снарадаў, кіраўнік канцэрну сказаў, колькі на яе выдаткуюць.

«Гэта буйнейшае ўкладаньне за вытворчасьць боепрыпасаў, і мы таксама створым больш працоўных месцаў», — заявіў Армін Папэргер.

Вытворчасьці паўстане ў Радзівіліскім раёне ў Байсогале, мястэчку паміж Шаўлямі і Панявежам.

Папэргер адзначыў, што цэнтар будзе важным, бо ў заходніх краінах не хапае прапановы такіх набояў і пораху.

«Менавіта таму мы хочам больш укладаць у Літву. У нас будзе тут вытворчасьць боепрыпасаў, але гэта не дапаможа, калі будуць боепрыпасы, але ня будзе пораху. Менавіта таму мы жадаем інвэставаць сюды. Гэта будзе найбуйнейшае ўкладаньне», — растлумачыў Папэргер.

Паводле яго слоў, заводам вытворчасьці набояў будзе кіраваць супольнае прадпрыемства Rheinmetall і літоўскай кампаніі — гэта будзе тая ж мадэль, што й завод у Байсогале: 51% акцый будзе належаць нямецкаму канцэрну.

На пытаньне аб далейшых кроках Папэргер адказаў, што літоўскі ўрад апэратыўна прымае рашэньні аб выдачы дазволаў і стварэньні сумесных прадпрыемстваў.

«Праз тое, што мы інвэстуем, дзяржаўная кампанія звычайна таксама ўкладае грошы. Калі мы без праблемаў дамовімся аб стварэньні сумеснага прадпрыемства, мы зможам пачаць», — адзначыў кіраўнік Rheinmetall.

«Мэмарандум адкрывае патэнцыял для будаўніцтва другога заводу Rheinmetall у Літве. Нам усім патрэбныя такія амбіцыі ў гэтым усё больш нестабільным сьвеце, які, аднак, дае магчымасьці», — заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на цырымоніі, якая адбылася ў аўторак недалёка ад Байсогалы.

«Практычна для кожнага боепрыпасу патрабуецца некалькі такіх модульных набояў. Такім чынам, 75 тыс. артылерыйскіх снарадаў калібру 155 мм і каля паўмільёна такіх модульных патронаў будуць вырабляцца тут, у Літве», — сказаў кіраўнік дзяржавы журналістам пасьля цырымоніі.

Паводле слоў Наўседы, ён таксама абмеркаваў з генэральным дырэктарам Rheinmetall Армінам Папэргерам магчымасьці прамысловай супрацы, напрыклад, у сфэры вытворчасьці бесьпілётнікаў.

«Літва гатова даць самыя выгадныя ўмовы для інвэстыцый. У нас ёсьць кваліфікаваныя, таленавітыя людзі, якія хочуць працаваць, хочуць знайсьці працу тут, у Байсогале ці ў іншых месцах Літвы», — сказаў Наўседа.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў важнасьць наяўнасьці ўсяго «вытворчага ланцужка» ў Літве.

«Калі мы вырабляем адзін элемэнт, нават калі гэта адзін і той самы боепрыпас, гэта адзін элемэнт. Калі мы ствараем цэлы ланцужок, вэртыкальны ланцужок, калі мы можам вырабляць боепрыпасы практычна незалежна ад замежных пастаўнікоў, гэта зусім іншы ўзровень стратэгічнай незалежнасьці Літвы, і мы да гэтага імкнемся», — адзначыў прэзыдэнт.

Завод вытворчасьці боепрыпасаў папярэднім коштам 260-300 млн эўра будуецца на плошчы 340 гектараў у вёсцы Кемерай, прыкладна ў 6 км ад Байсогалы. Плянуецца, што ён будзе вырабляць дзясяткі тысяч 155-мм артылерыйскіх снарадаў за год.

Rheinmetall рэалізуе праект супольна з двума літоўскімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі — кампаніяй Epso-G Invest і зброевым заводам у Гірайце.

На будучым заводзе створаць ня менш як 150 новых працоўных месцаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG