Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе дваровых чатаў асудзілі 16 чалавек з Горадзенскай вобласьці


Пратэставы сьцяг Ваўкавыску, 2020 год
Пратэставы сьцяг Ваўкавыску, 2020 год

У кастрычніку за ўдзел у дваровых чатах асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыску і сем — Смаргоні, паведаміла «Вясна».

У Смаргоні выракі абвесьцілі 14 кастрычніка.

Так званай «хатняй хіміяй» пакаралі толькі Любоў Валюк, якая мае анкалягічнае захворваньне. Яе асудзілі на 3 гады абмежаваньня волі і штраф у 21 тысячу рублёў.

Астатніх пакаралі двума з паловай гадамі зьняволеньня і штрафамі 33 600 рублёў кожнага:

  • Марэту Валюк,
  • Уладзіміра Каўлоўскага,
  • Сьвятлану Кашкель,
  • Вольгу Міроненка,
  • Маргарыту Навумаву,
  • Натальлю Пупкевіч.

Пры канцы кастрычніка гэткія ж прысуды — 2,5 году калёніі з штрафам 33 6000 рублёў вынес ваўкавыскі суд

  • Ірыне Дабрыновіч,
  • Алене Жукавай,
  • Вользе Пракопчык,
  • Віктару Турчэніку,
  • Людміле Шрубок,
  • Ліліі Юруць.
  • Натальлю Краўчук асудзілі на 2 гады і 8 месяцаў.
  • Ільлю Ходаса — на 2 гады і 9 месяцаў.
  • Віталя Цынкеля — на 2 гады і 10 месяцаў.

Год таму па ўсёй Беларусі пракацілася хваля затрыманьняў у «справе дваровых чатаў».

Паводле праваабаронцаў, затрыманых абвінавачвалі ў

  • садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-4) і
  • змове з мэтай захопу ўлады (арт. 357).

Праваабаронцы ведаюць пра 34 фігурантаў справы «дваровых чатаў», але насамрэч іх, імаверна, больш.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG