Наўздагон таму паведамленьню радыё RTL паінфармавала, што арыштаваныя пяць новых падазраваных. Усім ім рыхтуюцца выставіць абвіначаньне ў крадзяжы каралеўскіх каштоўнасьцяў зь Люўру ў Парыжы.
Арышты правялі ў розных раёнах парыскай сталічнай аглямэрацыі каля 21:00 у сераду, 29 кастрычніка.
Раней у суботу ў сувязі з крадзяжом былі арыштаваныя два чалавекі. Гэта былі двое мужчын 34 і 39 гадоў. Абодва мужчыны вядомыя паліцыі з папярэдніх крадзяжоў з узломам, яны лічацца дасьведчанымі рэцыдывістамі.
Паводле францускіх праваахоўных органаў, яны маглі дзейнічаць у змове. Арыштаваным ужо выставілі абвінавааньні ў той дзень, калі адбыліся новыя затрыманьні ў справе.
Уся злачынная апэрацыя працягвалася 7 хвілін.
Пракурорка, якая займаецца справай, падкрэсьліла, што яна не выключае таго, што крадзеж выканала значна большая, чым папярэдне меркавалася, група злачынцаў.
Пакуль вядома, што ў апэрацыі непасрэдна ўдзельнічалі толькі чатыры чалавекі — двое ўварваліся ў галерэю «Апалён», а двое іншых кіравалі скутэрамі, на якіх злачынцы ўцяклі зь месца здарэньня.
Форум