Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрабандныя балёны зь Беларусі нанесьлі літоўскім аэрапортам шкоду на 81 тысячу эўра


Віленскі аэрапорт 28 кастрычніка 2025 году
Віленскі аэрапорт 28 кастрычніка 2025 году

Авіякампаніі ж страцілі сотні тысяч эўра, ня кажучы пра ўскосныя страты для пасажыраў і шкоду рэпутацыі Літвы, гаворыцца ў паведамленьні кампаніі «Літоўскія аэрапорты». Яна ўжо рыхтуе пазоў у суд.

Паводле ацэнкі кампаніі «Літоўскія аэрапорты», праз балёны зь Беларусі аэрапорты Вільні і Коўна страцілі больш як 81 тысячу эўра, паведаміў партал Delfi.

Авіякампаніі ж панесьлі стратаў на «сотні тысяч эўра», адзначаецца ў афіцыйнай публікацыі «Літоўскіх аэрапортаў».

Цяпер юрысты кампаніі рыхтуюць матэрыялы для судовага разбору. Прадстаўнікі авіяперавозчыкаў і пастаўшчыкоў наземных паслуг падлічваюць страты. «Літоўскія аэрапорты» поўныя рашучасьці пакараць вінаватых і адсудзіць панесеныя выдаткі.

Дырэктар дэпартамэнту бясьпекі «Літоўскіх аэрапортаў» Відас Кшанас заявіў, што простай і ўскоснай шкоды значна больш.

Бо праз інцыдэнты —

  • зьніжаецца прывабнасьць краіны,
  • пасажырам даводзіцца плянаваць альтэрнатыўныя спосабы падарожжа ці выбіраць аэрапорты іншых краін,
  • меншае давер да літоўскіх аэрапортаў і рэпутацыі краіны,
  • кіраваньне нестандартнымі сытуацыямі цягне за сабой дадатковыя выдаткі.

Што папярэднічала

Літва закрыла мяжу 27 кастрычніка пасьля шэрагу інцыдэнтаў, зьвязаных з запускам з тэрыторыі Беларусі дзясяткаў паветраных балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Праз гэта некалькі разоў спыняў дзейнасьць віленскі аэрапорт і адзін раз — ковенскі.

Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да 30 лістапада з магчымасьцю падаўжэньня.

Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы.

28 кастрычніка Польшча заявіла, што гатовая адкрыць два памежныя пераходы зь Беларусьсю ў лістападзе. Але 30 кастрычніка пасьля кансультацый зь Літвой перанесла гэты неназваны тэрмін яшчэ на некалькі тыдняў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG