Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову працоўных мігрантаў у Беларусі — з Узбэкістану і Туркмэністану


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гэта паведаміла намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Тацяна Астрэйка.

Тацяна Астрэйка, выступаючы ў дыскусіі аб міграцыі на ІІІ Менскай міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях эўразійскай бясьпекі, заявіла, што ў Беларусі рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя — 2,4%. І гэта пры дастаткова высокім узроўні занятасьці насельніцтва, перадае ейныя словы БелТА. У самай прадуктыўнай узроставай групе 25–49 гадоў ён дасягнуў пікавых значэньняў — каля 95–96%, што сьведчыць аб значным выкарыстаньні ўнутраных працоўных рэсурсаў.

Астрэйка адзначыла, што іншаземцы ўсё часьцей выбіраюць для працаўладкаваньня Беларусь. Цяпер у краіне працуюць 32 тысячы працоўных мігрантаў, што ў паўтара раза больш, чым год таму.

У сярэднім доля працоўных мігрантаў у структуры занятага насельніцтва краіны складае менш за 1%. Геаграфія краін — донараў замежнай працоўнай сілы шырокая і ўключае каля 114 краін, але больш за палову мігрантаў — грамадзяне Туркмэністану і Ўзбэкістану.

Тлумачачы, чаму найбольш іншаземных працоўных мігрантаў працуюць у Менску і Менскай вобласьці, Тацяна Астрэйка зьвярнула ўвагу на заканамернасьць: чым вышэйшы дэфіцыт кадраў, тым больш занятых мігрантаў. Рабочыя прафэсіі найбольш цэняцца. Цяпер у Беларусі на рынку працы назіраецца дэфіцыт адмыслоўцаў рабочых прафэсій, і ён закрываецца за кошт прыцягненьня іншаземцаў.

70% працоўных мігрантаў з-за мяжы занятыя ў рабочых прафэсіях.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG