Па вяртаньні з Польшчы затрымалі беларуску
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 16 кастрычніка жанчыну зьнялі з рэйсавага аўтобусу на мяжы зь Беларусьсю. Таксама на мяжы працягваюцца масавыя допыты ўкраінцаў.
Паводле праваабаронцаў, кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманьні. Усіх затрыманых да суду зьмяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасьля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць адміністрацыйны арышт. Вядома, што некаторых затрымліваюць у крымінальных справах.
Палітвязьня Аляксандра Казьлянку асудзілі яшчэ на паўтара году зьняволеньня
У кастрычніку 2025 году ў Наваполацку адбыўся чарговы суд над палітзьняволеным анархістам Аляксандрам Казьлянкам.
Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы), паведаміў тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь». Суд пакараў Аляксандра яшчэ 18 месяцамі зьняволеньня ў дадатак да шасьці гадоў калёніі.
Аляксандар Казьлянка — актывіст зь Берасьця, сябар «Свабоднага прафсаюзу». Яго затрымалі 2 сакавіка 2021 году. Пазьней Казьлянка расказаў у лістах пра зьбіваньні і катаваньні пасьля затрыманьня, піша «Вясна».
Нядаўна яму споўнілася 42 гады.
У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі сучаснае беларускае фэнтэзі
Кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесьце» і «Вольнеры. Бясконцы дзень» ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Адпаведнае рашэньне прыняў 29 верасьня суд Кастрычніцкага раёну Менску.
«Вольнеры» — сэрыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшаклясьнікаў адной зь менскіх школ, па матывах беларускай міталёгіі, піша «Вясна».
Кніга «Вольнеры. Бясконцы дзень» ўключана ў доўгі сьпіс сёлетняй прэміі Гедройця.
А «Вольнеры. Прадвесьце» былі ў кароткім сьпісе прэміі Гедройця летась.
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 23 прозвішчы
Цяпер у ім 5898 чалавек, піша «Вясна».
- Ігар Бродка, 42 гады
- Натальля Васільева, 65 гадоў
- Андрэй Ганчарык, 46 гадоў
- Анастасія Гарчакова, 43 гады
- Валеры Грыгоніс, 62 гады
- Мікіта Грушэўскі, 25 гадоў
- Анастасія Дравецкая, 21 год
- Марына Жадзінец, 49 гадоў
- Юлія Зароўская, 58 гадоў
- Аляксей Ісаеў, 47 гадоў
- Яўгені Калбаско, 36 гадоў
- Сяргей Кебец, 46 гадоў
- Марына Куляшова, 42 гады
- Натальля Ланкевіч, 50 гадоў
- Дзмітрый Леановіч, 36 гадоў
- Юлія Леановіч, 35 гадоў
- Сяргей Лысенка, 42 гады
- Віялета Майшук, 28 гадоў
- Марына Марозава, 54 гады
- Ірына Нядбайла, 39 гадоў
- Марына Петражыцкая, 62 гады
- Анастасія Сікірыцкая, 44 гады
- Дзмітрый Хальцоў, 37 гадоў