Дзіяна Міхайліна (нарадзілася ў Лідзе) прызнаная вінаватай і асуджаная паводле ч. 3 арт. 361-1 КК — «уваходжаньне ў склад экстрэмісцкага фармаваньня». Падрабязнасьці справы, у якой дзяўчыну асудзілі ў 2025 годзе, невядомыя, піша «Вясна».
Дзіяна скончыла БДУ ў 2020 годзе, спэцыяльнасьць — «псыхалёгія». Дыплёмную пісала аб працы з малодшымі школьнікамі, якія маюць цяжкія парушэньні маўленьня, пасьля заканчэньня вучобы працавала псыхалягіняй у адным зь лягапэдычных цэнтраў.
Актывістам у Польшчы рассылаюць фэйкавыя лісты, каб выманіць зьвесткі пра тых, хто падтрымліваў Украіну і слаў інфармацыю ў «Беларускі Гаюн»
Беларускім актывістам, якія цяпер у Польшчы, прыходзяць лісты нібыта ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA. У гэтых паведамленьнях людзей просяць слаць інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна», а таксама аб іншых справах, зьвязаных з падтрымкай Украіны.
Усе лісты прыходзяць ад імя нібыта супрацоўніка арганізацыі Мікалая Аксінюка і з пошты oksynukmykola@protonmail.
Цэнтар правоў чалавека ZMINA паведаміў, што ў іх няма такога супрацоўніка і такога электроннага адрасу. Усе афіцыйныя лісты ад арганізацыі прыходзяць толькі з пошты на @zmina.ua.
У экстрэмісцкі сьпіс улады дадалі яшчэ 10 рэсурсаў
Telegram
- «Врачи за правду и справедливость»
- «Evgeni Vilski»
- «Врачи за правду и справедливость»
Одноклассники
- «Андрей Коробицын»
- «Tjigfd Jgrion»
YouTube
- «Врачи за правду и справедливость»
TikTok
- «algizsoulu»
- «belaruswithukraine»
- «BYLeaks»
- «buromedia»
Форум