Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Беларусі паведамілі аб двух параненых беларусах у анэксаваным Расеяй Крыме


Дым ад выбухаў на тэрыторыі санаторыю «Фарос», 21 верасьня 2025 году
Дым ад выбухаў на тэрыторыі санаторыю «Фарос», 21 верасьня 2025 году

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паабяцалі пры неабходнасьці надаць двум пацярпелым беларусам усебаковую падтрымку.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паведамілі аб двух беларусах, якія атрымалі раненьні ў анэксаваным Расеяй Крыме пасьля атакі дронаў.

«Згодна з удакладненымі зьвесткамі, два пацярпелыя атрымалі раненьні сярэдняй ступені цяжкасьці. Белаурскія дыпляматы знаходзяцца на сталым кантакце з праваахоўнымі органамі і мэдычнымі ўстановамі», — паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА з спасылкай на МЗС Беларусі.

У ведамстве таксама адзначылі, што пры неабходнасьці пацярпелыя грамадзяне атрымаюць усебаковую падтрымку.

Расейскія ўлады анэксаванага Крыму паведамілі, што ўвечары 21 верасьня ў выніку ўкраінскай атакі бесьпілётнікамі пацярпелі санаторый «Фарос» і іншыя аб’екты ў аднайменным паселішчы. Паводле ўладаў, загінулі тры чалавекі і 16 атрымалі раненьні. Дзяцей сярод пацярпелых няма.

Паводле Міністэрства абароны Расеі, уначы над Крымам зьбілі 10 бесьпілётнікаў, 5 — над Азоўскім морам і яшчэ два — над Чорным морам.

  • Кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
  • Украіна закрыла мяжу зь Беларусьсю, спыніла гандаль, арыштавала маёмасьць і прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў і пачала ўмацоўваць мяжу на беларускім кірунку, каб зрабіць немагчымым паўторны наступ расейскіх войскаў зь беларускай тэрыторыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG