Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова абвясьціла беларускага дыплямата пэрсонай non grata і высылае яго з краіны


Амбасада Беларусі ў Малдове. Архіўнае фота
Амбасада Беларусі ў Малдове. Архіўнае фота

Улады Малдовы абвясьцілі супрацоўніка пасольства Беларусі ў Кішынёве непажаданым.

Як паведаміла Малдоўская служба Радыё Свабода, гэтаму рашэньню папярэднічалі слуханьні ў справе колішняга намесьніка кіраўніка Службы выведкі і бясьпекі Малдовы (SIS), падазраванага ў «шпіянажы» на карысьць Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Малдовы не ўдакладніла прычыны высылкі супрацоўніка дыпмісіі. Ён павінен пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Малдова ў тэрмін, прадугледжаны дыпляматычнай працэдурай.

Пакуль што афіцыйнай рэакцыі з боку Беларусі няма. Прозьвішча беларускага дыплямата не называюць.

8 верасьня ў аэрапорце Тымішаару ў Румыніі затрымалі колішняга намесьніка кіраўніка Службы выведкі і бясьпекі Малдовы Аляксандру Балана. Яго падазраюць у перадачы, пачынаючы з 2024 году, сакрэтнай інфармацыі прадстаўнікам беларускіх спэцслужбаў.

9 верасьня былога функцыянэра малдоўскай спэцслужбы SIS даставілі ў Бухарэст для допыту па абвінавачваньні ў «дзяржаўнай здрадзе» і шпіянажы на карысьць Беларусі

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG