Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі працягнуў расьці ў ліпені і дасягнуў 3,5 мільярда даляраў


Па выніках студзеня-ліпеня імпарт тавараў у Беларусь склаў 26,1 мільярда даляраў, экспарт — 22,6 мільярда даляраў, дэфіцыт — 3,5 мільярда даляраў.

Гэта вынікае з апошняй справаздачы Белстату.

Летась дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі за 7 першых месяцаў году складаў 2,3 мільярда даляраў, за год — рост у паўтара разу.

Сёлета за першае паўгодзьдзе адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі склала паводле Белстата 3,2 мільярда даляраў.

Напрыканцы жніўня Нацыянальны банк (НББ) апублікаваў справаздачу аб зьнешнім гандлі ў першым паўгодзьдзі 2025 году ня толькі таварамі, але і паслугамі.

Паводле дадзеных НББ, адмоўнае сальда ў замежным гандлі таварамі па выніках студзеня — чэрвеня склала 2,8 мільярда даляраў. Гэтая ацэнка Нацбанкам сальда ў гандлі адрозьніваецца ад ацэнкі Белстатам дэфіцыту ў гандлі таварамі за той жа пэрыяд. Нацбанк і Белстат карыстаюцца рознымі мэтодыкамі падліку гандлёвых патокаў, адсюль і розныя вынікі.

Паводле Нацбанку, зьнешні гандаль Беларусі паслугамі ў студзені — чэрвені меў станоўчае сальда ў памеры 1,8 мільярда даляраў.

У выніку агульнае адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала ў студзені — чэрвені прыкладна мільярд даляраў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG