Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклы ў Турэччыне Анатоль Котаў зьехаў адтуль за мяжу — турэцкае інфармагенцтва


Анатоль Котаў, архіўнае фота
Анатоль Котаў, архіўнае фота

Анатоль Котаў перастаў выходзіць на сувязь 21 жніўня.

Былы беларускі чыноўнік, а пазьней апазыцынэр, актывіст Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоль Котаў прыбыў у аэрапорт Стамбула з Варшавы ў 13.49 21 жніўня і ў той жа дзень вылецеў у турэцкі горад Трабзон і пакінуў краіну праз марскі памежны пераход Трабзон рэйсам у 18.35, піша турэцкае інфармагенцтва IHA без спасылкі на крыніцы гэтай інфармацыі.

Раней паведамлялася, што Котаў вылецеў з Варшавы ў Стамбул па асабістых пытаньнях, быў на сувязі з роднымі і калегамі, а пасьля 21.30 па польскім часе перастаў выходзіць на сувязь.

Раней стала вядома, што сваякі Котава падалі заяву пра пошук дзеяча ў турэцкія органы.

Інфармацыю аб зьнікненьні паплечніка 28 жніўня пракамэнтаваў Аляксандар Апейкін:

«Па наяўнай на сёньняшні дзень інфармацыі калегі і блізкія Анатоля Котава дапускаюць яго прымусовую неафіцыйную экстрадыцыю з тэрыторыі Турэччыны. Іншыя вэрсіі пакуль не разглядаюцца, бо пакінуць Турэччыну ў бок Расеі ці Беларусі можна бяз цяжкасьцяў з аэрапорта Стамбула. Для гэтага не патрэбныя складаныя марскія маршруты».


Хто такі Анатоль Котаў

Анатоль Котаў нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску, працаваў у Міністэрстве замежных справаў, з 2006 па 2015 год Анатоль Котаў займаў розныя пасады ў амбасадзе Беларусі ў Польшчы.

У 2015 годзе Анатоль Котаў вярнуўся ў Менск, дзе перайшоў з МЗС на працу ў Нацыянальны алімпійскі камітэт, які ў той час узначальваў асабіста Аляксандар Лукашэнка. У 2019 годзе Анатолю Котаву даручылі ўзначаліць арганізацыю ў Менску Эўрапейскіх гульняў.

18 жніўня 2020 году Котаў звольніўся з адміністрацыі Лукашэнкі, у той жа дзень падпісаў адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў, якія выступілі супраць фальсыфікацыяў на выбарах і асудзілі гвалт сілавікоў.

Неўзабаве пасьля гэтага Анатоль Котаў зьехаў за мяжу ў Польшчу, дзе ўзначаліў створаны з удзелам Паўла Латушкі фонд «Беларусь будучыні», які пазьней пакінуў.

Удзельнічае ў працы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, зьўяляецца супрацоўнікам варшаўскага івэнт-агенцтва Terra Group.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG