Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FT: Захад распрацоўвае тры лініі абароны Украіны пасьля вайны


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Заходнія краіны абмяркоўваюць сыстэму гарантый бясьпекі для Украіны, якая можа быць рэалізавана пасьля заключэньня мірнага пагадненьня. Аб гэтым піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўцы выданьня расказалі, што першай лініяй абароны павінна стаць дэмілітарызаваная зона на мяжы, магчыма пад кантролем міратворцаў з трэцяй краіны па ўзгадненьні з Кіевам і Масквой.

На другой лініі абароны будуць знаходзіцца ўкраінскія войскі, узброеныя і навучаныя NATO. Яны будуць забясьпечваць асноўную абарону.

Трэцяя лінія абароны — эўрапейскія сілы стрымліваньня, разьмешчаныя ў глыбіні краіны і якія атрымліваюць тылавую падтрымку ад ЗША.

Вашынгтон падкрэсьлівае, што не мае намеру накіроўваць свае войскі на тэрыторыю Украіны, але гатовы прадставіць выведдадзеныя, сродкі назіраньня, а таксама ўдзельнічаць у разьвіцьці ўкраінскай сыстэмы СПА. Пры гэтым частка адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа скептычна ставіцца да магчымых гарантыяў, баючыся ўцягваньня Злучаных Штатаў у новы канфлікт.

Агенцтва Bloomberg раней паведамляла, што адправіць свае войскі на тэрыторыю Украіны пасьля вайны гатовы каля 10 краін.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Дональдам Трампам на Алясцы адзначыў, што падтрымлівае ідэю гарантаваньня бясьпекі Украіны. МЗС Расеі заяўляла, што калектыўныя гарантыі бясьпекі павінны будавацца з улікам інтарэсаў суседзяў на аснове прынцыпу непадзельнасьці бясьпекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG