Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане асудзілі 5 чалавек за спробу пратэстаў супраць будаўніцтва АЭС


Падсудныя Жанат Казакбай, Айдар Мубаракаў і Фазылжан Сыдыкаў на судовай лаве. Алматы, 26 жніўня 2025
Падсудныя Жанат Казакбай, Айдар Мубаракаў і Фазылжан Сыдыкаў на судовай лаве. Алматы, 26 жніўня 2025

АЭС плянуе пабудаваць тры АЭС, адну па расейскім праекце і дзьве — па кітайскім.

Суд у Алматы 26 жніўня вынес вырак, паводле якога Нурлан Жаўылбаеў, Айдар Мубаракаў, Нурлан Тэміргаліеў, Жанат Казакбай і Фазылжан Сыдыкаў прызнаныя вінаватымі ў «спробе арганізацыі масавых беспарадкаў» у дзень галасаваньня 6 кастрычніка 2024 году.

Таксама ім забаранілі займацца грамадзкай дзейнасьцю і ствараць партыі, уступаць у іх на працягу пяці гадоў, піша Azattyq.

Мужчыны, як мяркуе абвінавачаньне і суд, ладзілі сустрэчы, каб заклікаць людзей да беспарадкаў, распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы супраць будаўніцтва АЭС у краіне.

  • Раней стала вядома, што Казахстан пабудуе тры атамныя электрастанцыі.
  • Першую зь іх пабудуе расейскі «Росатом», а дзьве наступныя — Кітай.
  • Плянам папярэднічаў рэфэрэндум у 2024 годзе — паводле ўладаў, 71% грамадзянаў прагаласаваў «за».
  • Месцам будаўніцтва першай АЭС вызначылі пасёлак Улкен Алмацінскай вобласьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG