Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з канфэрэнцыяй Ціханоўскай у Варшаве


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У заяве Міністэрстве замежных спраў Беларусь гаворыцца, што 9–10 жніўня ў Варшаве, на плошчы імя Пілсудзкага, а таксама ў Варшаўскім унівэрсытэце пройдзе мерапрыемства, мэта якога – «нанясеньне шкоды Рэспубліцы Беларусь».

У гэтыя дні ў польскай сталіцы пройдзе чацьвёртая канфэрэнцыя «Новая Беларусь», якую штогод ладзіць Офіс Сьвятланы Ціханоўскай. У суботу, 9 жніўня, у цэнтры Варшавы адбудзецца шэсьце і мітынг «Марш Свабоды» з нагоды пятай гадавіны выбараў 2020 года.

«Арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі выступаюць прадстаўнікі беларускай эміграцыі, якія падтрымліваюцца афіцыйнай Варшавай і вядомыя сваёй дэструктыўнай і правакацыйнай дзейнасьцю. Міністэрства зыходзіць з таго, што падобныя варожыя акцыі не спрыяюць аднаўленьню нармальнага дыялёгу паміж нашымі дзяржавамі і непасрэдна шкодзяць беларуска-польскім адносінам». – гаворыцца ў заяве МЗС.

У Міністэрства замежных спраў быў выкліканы Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, якому ўручана адпаведная нота.

Летась канфэрэнцыя «Новая Беларусь» прайшла ў Вільні. На ёй палітыкі і актывісты абмяркоўвалі стрэтэгію дзеяньняў на 2025 год, пытаньне вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў, праблемы добраахвотнікаў ва Ўкраіне, эканоміку, сацыяльныя пытаньні, пытаньні нацыянальнага адраджэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG