Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў учорашняй расейскай атакі на Кіеў павялічылася да 31

абноўлена

Наступствы расейскай паветранай атакі на Кіеў, 31 ліпеня 2025 году
Наступствы расейскай паветранай атакі на Кіеў, 31 ліпеня 2025 году

Сярод загінулых трое дзяцей.

Пацярпелі 159 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей, больш за 100 абʼектаў — школы, шпіталі, жылыя дамы — пашкоджаныя, перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Украінскую сталіцу ўначы на 31 ліпеня атакавалі 309 дронаў і 8 крылатых ракет.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў дзеяньні Расеі «агіднымі» і паабяцаў новыя санкцыі супраць Масквы.

Ён таксама нагадаў пра гранічны тэрмін — 8 жніўня — да якога Расея павінна пагадзіцца на перамірʼе, інакш ЗША «пяройдуць да наступнага этапу».

Кіеў заклікае да рашучай міжнароднай рэакцыі і ўзмацненьня ціску на Расею. Украіна ініцыявала тэрміновае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG