Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters з спасылкай на амэрыканскіх афіцыйных асобаў.
Каля дзесяці зь іх было зьнішчана, астатнія пашкоджаныя. Гэтая лічба значна ніжэйшая за лічбу, прыведзеную прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які заявіў, што падчас атакі быў пашкоджаны 41 вайсковы самалёт, пры гэтым палова з іх не падлягае аднаўленьню. Аднак крыніцы Reuters падкрэсьлілі значнасьць гэтай апэрацыі, адна зь іх выказала думку, што ў выніку Расея зробіць больш жорсткай сваю пазыцыю на перамовах аб спыненьні агню.
Амэрыканскія прадстаўнікі сьцьвярджаюць, што ЗША не атрымлівалі ад Украіны папярэдняй інфармацыі аб рыхтаваньні атак. У аўторак у тэлевізійным інтэрвію спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны Кіт Келаг папярэдзіў, што апэрацыя «Павуціньне» рэзка падвысіла рызыку эскаляцыі канфлікту, бо Ўкраіна нанесла ўдар па адной з «апораў» так званай «ядзернай трыяды» Расеі.
Пасьля размовы з Уладзімірам Пуціным у сераду Дональд Трамп паведаміў, што Масква мае намер адказаць на гэтую атаку.
Форум