Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі стварылі Міжнародную арганізацыю мэдыяцыі, каб вырашаць спрэчкі мірна. Беларусь далучылася


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сярод заснавальнікаў новай арганізацы — 32 дзяржавы. У тым ліку і Беларусь. З эўрапейскіх краін у сьпісе яшчэ толькі Сэрбія. Рэшта падпісантаў даволі далёкія ад Беларусі — Куба, Зымбабвэ, Пакістан.

Паводле прадстаўнікоў кітайскага ўраду, яны ўскладаюць на арганізацыю вялікія чаканьні, спадзяюцца, што яна стане пасярэднікам пры вырашэньні канфліктаў паміж дзяржавамі на аснове кітайскай мудрасьці, піша агенцтва AP.

Кітайскія палітыкі падкрэсьліваюць, што арганізацыя створаная ў рамках Статуту ААН, каб разьвязваць канфлікты мірным чынам, праз дыялёг і ўзаемныя саступкі. На цырымоніі стварэньня арганізацыі былі і прадстаўнікі ААН.

Штаб-кватэра новай міжнароднай арганізацыі будзе ў Ганконгу.

Яна плянуе пачаць працу ў канцы году. Пакуль жа пра яе будучую дзейнасьць больш рыторыкі, чым канкрэтнай інфармацыі.


Хто разам зь Беларусьсю ў ліку заснавальнікаў

  1. Альжыр,
  2. Беларусь,
  3. Бэнін,
  4. Вануату,
  5. Вэнэсуэла,
  6. Габон,
  7. Гвінэя-Бісаў,
  8. Дамініканская Рэспубліка,
  9. Джыбуці,
  10. Зымбабвэ,
  11. Інданэзія,
  12. Камбоджа,
  13. Камэрун,
  14. Кенія,
  15. Кірыбаці,
  16. Кітай,
  17. Конга,
  18. Куба,
  19. Ляос,
  20. Маўрытанія,
  21. Науру,
  22. Нікарагуа,
  23. Пакістан,
  24. Папуа — Новая Гвінэя,
  25. Салямонавы Астравы,
  26. Судан,
  27. Сэрбія,
  28. Уганда,
  29. Усходні Тымор,
  30. Экватарыяльная Гвінея,
  31. Этыёпія,
  32. Ямайка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG