На гэта зьвярнуў увагу праект «Права на абарону».
На сваёй папярэдняй пасадзе Крысьціна Асран падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачаньне ў сотнях спраў, і палітычных у тым ліку. У прыватнасьці, яна прасіла 3 гады «хіміі» для інжынэра-праграміста Сьцяпана Чыкілёва, якога зьбіў мікрааўтобус падчас пратэстаў 15 лістапада 2020 году.
А таксама яна выступіла на баку абвінавачаньня ў справе Юліі Аніскевіч, якую асудзілі на два гады «хіміі» за некалькі камэнароў, прычым кожны наступны камэнтар разглядалі, як паўторнае злачынства, што абцяжарвала адказнасьць.
На працэсе супраць Ігара Пражэньнікава яна прасіла яму паўтара года калёніі за ўдзел у пратэстах.
Крысьціна Асран таксама выносіла прадпісаньне пра выплату на карысьць МНС выдаткаў, зьвязаных з дэмантажам сьцяга ў менскім квартале «Каскад».
Удзельнікі праекта «Права на абарону» зьвяртаюць таксама ўвагу на новага адваката Шышкаўца Аляксандра Аляксандравіча — гэта поўны цёзка (з імем і імем па бацьку) старшага інспэктара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага раёну Менску.
Пераход у адвакаты супрацоўнікаў праваахоўных органаў ня рэдкасьць. Больш за тое, у Беларусі для іх створаны ільготныя ўмовы ўваходу ў прафэсію.
- З восені 2020 году ўлады Беларусі арыштавалі сама меней 23 адвакатаў, пазбавілі ліцэнзій больш як 140, а 11 трапілі пад крымінальны перасьлед, зь якіх 7 застаюцца за кратамі, паведамляе «Вясна».
- У Беларусі засталося 1,6 тысячы адвакатаў-практыкаў, сьведчаць лічбы міжнароднай абсэрваторыі «Юрысты ў небясьпецы» (OIAD), у справаздачы адзначаюць, што ў 2021 годзе ў краіне практыкавалі 2,2 тысячы адвакатаў. Такім чынам, за чатыры гады іх колькасьць скарацілася на 27,3%, больш як на чвэрць.
- Паводле зьвестак абсэрваторыі, у 2020–2024 гадах сама меней 11 беларускім адвакатам выставілі абвінавачаньні ў рамках крымінальных спраў, 6 адвакатаў знаходзяцца за кратамі, 4 «зазналі катаваньні падчас затрыманьня», ня менш як 139 пазбавілі права на прафэсію.
Форум