У дадатак да ўсяго, Індыя адклікае дарадцаў у абароне, вайсковых, вайскова-марскіх і вайскова-паветраных пытаньнях у індыйскай Вярхоўнай камісіі ў пакістанскай сталіцы Ісламабадзе. У сваю чаргу, дарадцы ў вайсковых пытаньнях у пакістанскай Вярхоўнай камісіі ў Нью-Дэлі абвешчаныя пэрсонамі нон-грата і мусяць на працягу тыдня пакінуць Індыю.
Пакістан закрыў сваю паветраную прастору для індыйскіх авіякампаній і закрывае памежны пост Вагах — адзіны, празь які можна перасекчы мяжу паміж дзьвюма дзяржавамі.
Прэм'ер-міністар Пакістану Шэхбаз Шарыф заявіў, што прыпыненае пагадненьне ў Шымле, падпісанае ў 1972 годзе. Яно вызначыла лінію разьмежаваньня ў Кашміры. Пакістанскі ўрад вінаваціць Індыю ў падбухторваньні тэрарызму ўнутры краіны, піша Reuters.
Ісламабад таксама прыпыніў дзеяньне ўсіх візаў, выдадзеных грамадзянам Індыі.
Адносіны паміж дзьвюма краінамі вельмі даўно на нізкім узроўні, часта даходзіць да канфліктаў. Зноў яны абвастрыліся пасьля таго, як 22 красавіка ў індыйскім турыстычным горадзе Пахалгам сама меней 26 чалавек — у асноўным турысты — загінулі ў выніку нападу групы баевікоў. Паводле крыніцаў СМІ, адказнасьць за атаку ўзяла паўстанцкая групоўка «Фронт супраціву», якую падтрымлівае Пакістан і якая прызнаная ў Індыі тэрарыстычнай. Групоўка лічыць рэгіён Джаму і Кашмір акупаванымі Індыяй.
Акрамя таго, афіцыйны Ісламабад заявіў пра спыненьне якога-хаця гандлю з Індыяй. У сваю чаргу, у Нью-Дэлі абвясьцілі пра прыпыненьне пагадненьня з Пакістанам ад 1960 году пра супольнае выкарыстаньне вады з ракі Інд. Гэта справакавала пратэсты ў Ісламабадзе, на якіх пакістанцы запатрабавалі ад ураду быць рашучым і адказаць сваімі захадамі супраць ураду Індыі.
Захады і контразахады краіны ўводзілі адна супраць другой і раней. Напрыклад, прыпыняліся транспартныя зносіны.
Форум