Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай — 43 гады


Марыя Калесьнікава на мітынгу ў Менску, 22 жніўня 2020 году
Марыя Калесьнікава на мітынгу ў Менску, 22 жніўня 2020 году

Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 красавіка 1982 году ў Менску нарадзілася беларуская палітычная і грамадзкая актывістка, а таксама прафэсійная музыкантка (флейтыстка), палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

У час выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Калесьнікава была адной з кіраўнікоў штабу Віктара Бабарыкі. У верасьні 2020-га сілавікі спрабавалі выдварыць яе з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт. У выніку Марыю абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзілі на 11 гадоў калёніі. Таксама яна знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якія, на думку ўладаў, «датычныя да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Таксама ў гэты дзень

1794 — створана Найвышэйшая Лiтоўская Рада, часовы ўрад ВКЛ, дзейнічала ў Вільні да 11 чэрвеня 1794.

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закуп кніг.

1863 — паўстанцкі атрад Людвіка Зьвяждоўскага вызваліў Горкі ад расейскага войска.

24 красавіка 1915 году турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915–1923 гадоў.

Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году
Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году

1959 — адкрыты Лідзкі краязнаўчы музэй.

1981 — адбылася прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара.

1990 — закон „Аб мовах народаў СССР“ вызначыў расейскую афіцыйнай мовай СССР.

1996 — у Менску КГБ праводзіць ператрус у рэдакцыі газэты „Наша Ніва“ ў зьвязку са справай Славаміра Адамовіча, арыштаванага супрацоўніка газэты.

1997 — выходзіць першы нумар „Газэты Слонімскай“, якая спыніла свой выхад у 1939 годзе.

У гэты дзень нарадзіліся

1772Ян Цывінскі, каталіцкі дзяяч і філянтроп.

1889Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1900Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.

1936Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў. Дзякуючы ёй па-ангельску загучала паэзія Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.

Вера Рыч, 2008 год.
Вера Рыч, 2008 год.

1944Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч. Кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Адзін з тых палітыкаў, хто пасьлядоўна выступаў за незалежнасьць Беларусі, а з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ладзіў шматтысячныя маршы пратэсту. З 1996 году ў эміграцыі.

1977Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

1982 — палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

У памяці

1347 — у Вільні за пераход у хрысьціянства павесілі Івана Няжылу, аднаго з трох віленскіх пакутнікаў.

1957Аркадзь Моркаўка, паэт.

2009Флярыян Няўважны, польскі славіст, спэцыяліст у беларускай літаратуры.

2012Алесь Наўроцкі, лекар, празаік і паэт.

2014Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG