Дата дня
13 красавіка 1960 году нарадзіўся Генадзь Мацур, знаны кніжны графік, мастак, каліграф. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага нефармальнага моладзевага руху 1970–1980 гадоў, сябра мастакоўскае суполкі «На паддашку» і студэнцкае «Майстроўні».
«Бібліятэка Свабоды», «Бібліятэчка часопіса „Дзеяслоў“», сотні кніг самых розных аўтараў пабачылі сьвет, пабываўшы перад тым у руках Мацура.
«Я заўсёды пытаюся ў аўтара: якой вы хочаце бачыць сваю кнігу — мяккай, жорсткай, пяшчотнай?» — казаў ён у адным са сваіх інтэрвію.
Дзень у гісторыі
1940 — другая масавая дэпартацыя заходніх беларусаў у Сібір (усяго было чатыры). Вывозілі найперш заможных сялянаў, прадпрымальнікаў, грамадзкіх працаўнікоў і дзеячоў культуры. Каля 24 тысяч чалавек былі выпраўленыя ў Сібір і Казахстан.
1943 — Бэрлінскае радыё афіцыйна заявіла пра адкрыцьцё масавых пахаваньняў ахвяраў Катынскіх расстрэлаў НКВД.
1992 — ініцыятыўная група перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію 446 061 подпіс за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах Вярхоўнага Савету Беларусі. Але кіраўніцтва ВС адмовілася праводзіць рэфэрэндум.
1995 — прыняты Закон аб дзяржаўных узнагародах.
2019 — у Курапатах на загад уладаў зьнесьлі 24 крыжы, усталяваныя на грошы грамадзкасьці ў 2017 годзе.
У гэты дзень нарадзіліся
1871 — Юры Матулевіч-Матулайціс, віленскі біскуп, блаславёны
1966 — Юрась Барысевіч, эсэіст, перакладнік і мастак
У памяці
1538 — Алена Глінская, зь літоўскага роду Глінскіх, другая жонка вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ і маці Івана Жахлівага.
2021 — Леанід Барткевіч, сьпявак, саліст «Песьняроў».
Форум