Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі эвакуавалі журналістку Ксенію Чындараву, якую выклікалі ў КДБ і пагражалі турмой


Сымболіка BySol. Архіўнае фота
Сымболіка BySol. Архіўнае фота

BySol абвясьціў збор сродкаў для журналісткі.

Журналістка знаходзіцца за мяжой і ў бясьпецы, паведаміў фонд салідарнасьці BySol.

Ксенія Чындарава супрацоўнічала з гомельскім выданьнем «Штодзень».

Праблемы ў журналісткі пачаліся восеньню 2024 году: яе выклікалі «ў аддзел кібэрбясьпекі ў міліцыі за рассылку нібыта фішынгавых спасылак».

Журналістка адзначыла, што «ў яе тэлефоне нічога не знайшлі, а пазьней яна зразумела, што сілавікам трэба было пацьвярджэньне, што здымкі парталу „Штодзень“ зроблены яе прыладай».

Сёлета ў студзені Чындараву затрымалі на польска-беларускай мяжы, выклікалі на дагляд, «праверылі тэлефон і знайшлі „нейкія падабайкі“ (пад рэсурсамі, якія ў Беларусі масава прызнаюцца „экстрэмісцкімі“. — Агенцтва „Позірк“)».

«У выніку журналістцы прызначылі штраф, а празь некалькі тыдняў запрасілі ў КДБ „на размову“, пагражалі турэмным зьняволеньнем, расправай над роднымі. Пасьля гэтага журналістка вырашыла неадкладна пакінуць Беларусь», — адзначыў Стрыжак.

BySol абвясьціў збор сродкаў для журналісткі, для працягу яе працы патрэбны ноўтбук.

Гомельскае рэгіянальнае выданьне «Штодзень» працуе ў выгнаньні, у Беларусі ў траўні 2023 году прылічана да «экстрэмісцкіх фармаваньняў».

Зьявілася ў 2021 годзе як тэлеграм-канал. На той момант ён асьвятляў дзейнасьць мясцовых валянтэраў, якія дапамагалі рэпрэсаваным. З таго часу канал вырас у паўнавартаснае рэгіянальнае мэдыя з сайтам і сацыяльнымі сеткамі.

Сярод тэмаў таксама былі невядомыя факты з гісторыі рэгіёну, ёсьць спэцыяльны праект, прысьвечаны антысавецкаму руху на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласьці.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG