Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у ЗША ўхваліў продаж зьвязанай з расейскімі алігархамі раскошнай яхты пасьля 3-гадовага працэсу


Яхта Amadea ў Каліфорніі. 2022 год
Яхта Amadea ў Каліфорніі. 2022 год

Цягам амаль трох гадоў 106-мэтровая супэр-яхта коштам 325 мільёнаў даляраў была аб’ектам жорсткай судовай барацьбы ў Фэдэральным судзе ЗША. Паўставала пытаньне, каму яна належыць.

Урад ЗША сьцьвярджаў, што Amadea, якая можа пахваліцца гелікоптэрнай пляцоўкай, басэйнам, джакузі і «зімовым садам на сонечнай палубе», належыць Сулейману Керымаву, расейскаму мільярдэру, які трапіў пад санкцыі ў 2018 годзе ў адказ на «злачынную дзейнасьць Расеі ўва ўсім сьвеце», піша карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Майк Экель.

З гэтай прычыны Міністэрства юстыцыі ЗША сканфіскавала яхту на Фіджы, а затым даставіла ў Сан-Дыега, штат Каліфорнія.

Аднак адвакаты Эдуарда Худайнатава, былога кіраўніка расейскага дзяржаўнага нафтавага гіганта «Роснефть», сьцьвярджалі, што нібыта ён быў сапраўдным уладальнікам і што пазоў ураду ЗША ня быў падмацаваны доказамі.

18 сакавіка Фэдэральны суд ЗША даў канчатковую згоду Міністэрству юстыцыі на продаж яхты Amadea з аўкцыёну празь некалькі дзён пасьля адмовы Худайнатава ад прэтэнзіяў на права ўласнасьці.

Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз пачалі ўводзіць санкцыі супраць расейскіх алігархаў пасьля анэксіі Расеяй украінскага Крыму ў 2014 годзе.

Высновы ўраду ЗША аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў Злучаных Штатах 2016 году прывялі да новых санкцыяў.

Керымаў, які зарабіў свае мільярды на гандлі нафтай і праз буйны холдынг у дзяржаўным газавым гіганце «Газпром», стаў мішэньню абодвух санкцыйных пакетаў.

Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году расейскія эліты імкнуліся вывесьці актывы і маёмасьць з поля зроку заходніх уладаў, якія імкнуліся яшчэ больш узмацніць санкцыі. У траўні таго ж году ўлады ціхаакіянскага вострава Фіджы сканфіскавалі Amadea на падставе абвінаваўчага ордэру ЗША зь сьцьверджаньнем, што яхта насамрэч належала Керымаву.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG