Апошнія абмежаваньні Кітая на экспарт рэдказямельных мінэралаў могуць ня толькі аднавіць гандлёвую вайну, але і выклікаць істотныя наступствы для намаганьняў Эўропы па пераўзбраеньні Ўкраіны, піша аналітык Радыё Свабода Рыд Стэндыш.
Сотні тонаў сетак, што цяпер абараняюць ад дронаў вайскоўцаў перадавой і жыхароў прыфрантавых паселішчаў Украіны, яшчэ нядаўна служылі швэдзкім рыбакам.
Малдоўская паліцыя ў канцы верасьня апублікавала відэа з мужчынамі ў вайсковай форме і з аўтаматамі ў руках на тэрыторыі курортнага комплексу ў Сэрбіі. Журналістаў RFE/RL, якія прыехалі туды на гэтым тыдні, усярэдзіну не пусьцілі.
Пакуль Казахстан рухаецца наперад з амбіцыйным плянам стварэньня супэрсучаснай сеткі татальнага сачэньня і мадэрнізацыі лічбавай інфраструктуры, актывіст Санжар Бакаеў зь першых вуснаў даведаўся, што гэтая сыстэма можа азначаць для такіх людзей, як ён.
Украінскія ратавальнікі раяць класьціся спаць са сьвістком і паўэрбанкам, а таксама вучыцца квадратнаму дыханьню.
Колішні лідэр Дэмакратычнай партыі Ўладзімір Плахатнюк выехаў з Малдовы летам 2019 году, калі ў Кішынёве зьмяніўся ўрад. Пэўны час ён жыў у ЗША, потым у Турэччыне, а пасьля, паводле неафіцыйнай інфармацыі, на Паўночным Кіпры.
28 верасьня ў Малдове адбудуцца парлямэнцкія выбары. Празаходні ўрад краіны заяўляе, што расейская дэзынфармацыя спрыяе падтрымцы апазыцыйных партыяў.
Расея адраджае «Интервидение», песенны конкурс савецкіх часоў, які калісьці падавалі як альтэрнатыву «Эўравізіі». Чыноўнікі называюць яго культурным абменам, але крытыкі бачаць у ім вяртаньне да «халоднай вайны» з мэтай распаўсюджваць уплывы Масквы.
Замест трыюмфальнага пераадоленьня на ровары 13 000 кілямэтраў па эўразійскай сушы і сусьветнага рэкорду францускі раварыст апынуўся ў расейскім сьледчым ізалятары.
Украінская службы Радыё Свабода згадвае падзеі, якія адбываліся, пачынаючы з забойства журналіста Георгія Гангадзэ.
Пасьля некалькіх гадоў імклівага росту, абумоўленага дзяржаўнымі выдаткамі на распальваньне вайны супраць Украіны, эканоміка Расеі ледзь рухаецца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не ўдакладніў, калі можа адбыцца такая сустрэча.
Сьледзтва ня кажа, што гэты чалавек зьяўляецца меркаваным стралком.
10 верасьня падчас публічных дэбатаў ва ўніверсытэце ў штаце Юта забілі Чарлі Кэрка, блізкага Дональду Трампу рэспубліканскага актывіста, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе кансэрватыўных ідэй сярод амэрыканскай моладзі.
10 верасьня Польшча падняла свае самалёты ў паветра і прывяла вайскоўцаў у стан найвышэйшай гатоўнасьці.
Аляксандру Балан, былы намесьнік дырэктара Службы інфармацыі і бясьпекі (SIS), затрыманы ў Румыніі за шпіянаж на карысьць Рэспублікі Беларусь, знаходзіўся пад сьледзтвам у Рэспубліцы Малдова як мінімум па дзьвюх крымінальных справах.
Зьявілася новая інфармацыя пра затрыманага ў Румыніі былога функцыянэра малдоўскай спэцслужбы SIS, якога падазраюць у працы на КДБ Беларусі. Рэакцыі беларускіх уладаў на гэтыя падзеі няма.
Эўрапейскія лідэры наведаюць Злучаныя Штаты на гэтым тыдні, каб абмеркаваць, як спыніць вайну ва Ўкраіне, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 7 верасьня пасьля таго, як Расея нанесла новы буйны ўдар бесьпілётнікамі па сталіцы Ўкраіны.
Прынагодны альянс пераважна эўрапейскіх краін, вядомы як «Кааліцыя ахвочых», які абавязаўся распрацаваць жыцьцяздольны плян бясьпекі для пасьляваеннай Украіны, праводзіў сустрэчы цягам некалькі месяцаў, але выразных вынікаў амаль не было.
Загрузіць яшчэ