Як паведаміла выданьне delfi.lv, з 19 сакавіка мяжу можна будзе перасякаць толькі на аўтамабільным транспарце. Адпаведнае рашэньне падтрымаў урад Латвіі.
Аналягічныя абмежаваньні «з мэтай узмацненьня аховы мяжы і павелічэньня эфэктыўнасьці памежнага кантролю» ўводзяць і на мяжы з Расеяй. Тэрмін дзеяньня абмежаваньняў нявызначаны.
«Разьвязаная Расеяй і адкрыта падтрыманая Беларусьсю вайна супраць Украіны расцэньваецца як фактар рызыкі і магчымая матывацыя для Расеі і Беларусі працягваць намаганьні па дэстабілізацыі сытуацыі на латвійскай мяжы», — заявілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Латвіі.
16 сакавіка пункт «Грыгараўшчына»-«Патэрніекі» на 9 гадзін спыняў працу. Пазьней патлумачылі, што прычынай гэтага стала група мігрантаў, якая спрабавала незаконна перасячы мяжу.
Форум