Афіцыйны канал Памежнага камітэту Беларусі паведамляе, што легкавыя аўтамабілі ды грузавікі цягам 9 гадзінаў не пускалі як з Латвіі ў Беларусь, так і ў адваротным напрамку.
Латвійскія памежнікі перакрылі дарогу мэталічнымі агароджамі. Перакрыццё руху адбылося а 14-й гадзіне па беларускім часе. Пра прычыны афіцыйна не паведамлялася. У памежных чатах пісалі, што ўцекачы на роварах спрабавалі заехаць празь Беларусь у Латвію, і таму латвійскі бок выставіў агароджу, паведамляла «Наша Ніва».
Увечары Памежны камітэт паведаміў, што ў 22.40 рух праз КПП адноўлены
«Патэрніекі» — «Грыгараўшчына» гэта апошні дзейны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Латвіі.
Форум