15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.
Пасьля прыняцьця Канстытуцыі у яе некалькі разоў уносіліся зьмены, якія фактычна перапісалі яе на карысьць узмацненьня прэзыдэнцкай улады.
Рэфэрэндум 24 лістапада 1996 году
Асноўныя зьмены:
- Прэзыдэнт атрымаў права распускаць Вярхоўны Савет.
- Падаўжэньне прэзыдэнцкага тэрміну з 5 да 7 гадоў.
- Заснаваньне дзьвюхпалатнага парлямэнта (Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі) замест Вярхоўнага савету.
- Прэзыдэнт атрымаў права выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закону.
- Прызначэньне судзьдзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага суду было перададзена прэзыдэнту.
Рэфэрэндум ня быў прызнаны дэмакратычнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі легітымным.
- Вэнэцыянская камісія Рады Эўропы заявіла, што рэфэрэндум парушыў Канстытуцыю і прынцып падзелу ўлад.
- Эўрапарлямэнт і ЗША асудзілі рэфэрэндум як неканстытуцыйны і нелегітымны.
- Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) прызнала працэс галасаваньня непразрыстым.
Парушэньні:
- Ціск на судзьдзяў Канстытуцыйнага суду.
- Фальсыфікацыі вынікаў.
- Процідзеяньне незалежным назіральнікам.
- Ціск на дэпутатаў Вярхоўнага Савету.
Рэфэрэндум 17 кастрычніка 2004 году
Асноўныя зьмены:
- Адмена абмежаваньня на два прэзыдэнцкія тэрміны, што дазволіла Лукашэнку ўдзельнічаць у выбарах неабмежаваную колькасьць разоў.
Дэмакратычная супольнасць рэферэндум не прызнала.
- АБСЭ заявіла, што рэфэрэндум не адпавядаў міжнародным стандартам.
- ЗША і Эўразьвяз асудзілі адмену абмежаваньня прэзыдэнцкіх тэрмінаў як крок да ўзурпацыі ўлады.
Парушэньні:
- Адсутнасьць незалежнага назіраньня.
- Прымусовае галасаваньне бюджэтнікаў і студэнтаў.
- Адміністрацыйны ціск на выбаршчыкаў.
- Фальсыфікацыі, зьвязаныя з «датэрміновым галасаваньнем».
Рэфэрэндум 27 лютага 2022 году
Асноўныя зьмены:
- Прэзыдэнцкі тэрмін застаўся 5 гадоў, але з магчымасьцю абірацца ня больш за два разы (аднак Лукашэнка атрымаў права балятавацца зноў, бо правіла не распаўсюджвалася на яго папярэднія тэрміны).
- Прыбраны артыкул аб нэўтралітэце Беларусі (што тэарэтычна адкрыла магчымасьць разьмяшчэньня ў краіне замежных войскаў, уключаючы расейскія).
- Узмоцненыя паўнамоцтвы Ўсебеларускага народнага сходу — органа, які можа адхіляць прэзыдэнта і зьмяняць Канстытуцыю.
- Прэзыдэнт атрымаў імунітэт ад перасьледу пасьля сыходу з пасады. Прыбранае палажэньне аб бязьядзерным статусе Беларусі.
У выніку Аляксандар Лукашэнка атрымаў дадатковыя рычагі кантролю над краінай, нават калі фармальна пакіне пасаду.
Дэмакратычны сьвет не прызнаў гэты рэфэрэндум.
- ЭЗ і ЗША заявілі, што рэфэрэндум прайшоў ва ўмовах рэпрэсій і адсутнасьці свабодных СМІ.
- АБСЭ і праваабарончыя арганізацыі паведамілі аб масавых парушэньнях.
Парушэньні:
- Адмова ў рэгістрацыі незалежных назіральнікаў.
- Арышты грамадзян, якія спрабавалі назіраць за працэсам галасаваньня.
- Запалохваньне выбарцаў, прымусовае галасаваньне.
- Адсутнасьць альтэрнатыўных пунктаў гледжаньня ў СМІ.
Форум