Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ў Беларусі абнавіў мінімум зь ліпеня 2023 году


Даляры ЗША, архіўнае фота
Даляры ЗША, архіўнае фота

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 ліпеня завяршыліся зьніжэньнем курсаў даляра, эўра і расейскага рубля. Кітайскі юань нязначна падаражэў.

Даляр ЗША па выніках таргоў патаньнеў да 3,0251 рубля — на 0,66%, ці на 2,02 капейкі. Гэта мінімальны курс даляра зь ліпеня 2023 году.

Курс эўра ўпаў да 3,4621 рубля — на 0,79% ці на 2,74 капейкі.

Расейскі рубель страціў 0,29%, ці 1,07 капейкі: 100 расейскіх рублёў ацанілі ў 3,6692 беларускага рубля.

Кітайскі юань падаражэў на 0,03%, ці на 0,11 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,1214 беларускіх рубля.

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за першы квартал 2025 году зьнізіўся на 10,25 працэнта (з 3,4735 да 3,1176 рубля), падлічыў «Позірк».

У 2024 годзе афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі), у 2023 годзе курс даляра ў Беларусі вырас на +16,12%, у 2022-м — на 7,39%, у 2021-м — зьнізіўся на 1,19%, у 2020-ым — даляр падаражэў на 22,59%.

За тры гады поўнамаштабнай расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны і саўдзелу ў гэтым Беларусі афіцыйны курс даляра да беларускага рубля вырас на 22% (з 2,6419 да 3,2239).

Такім чынам, па стане на люты 2025 году беларускі рубель абясцэніўся да даляра ў 2,3 раза больш за расейскі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG