Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія спэцназаўцы праходзілі вышкал у Беларусі


Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Халіфа Абу аль-Касіма Хафтара, Менск, 18 лютага 2025 году.
Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Халіфа Абу аль-Касіма Хафтара, Менск, 18 лютага 2025 году.

Паведамляецца, што лібійскія вайскоўцы праходзілі ў Беларусі курсы падвышэньня кваліфікацыі.

Навіну пра гэта зьмясьціла ў сваім Фэйсбуку Лібійская нацыянальная армія:

Прэс-служба лібійскай арміі выклала фатаздымкі падрыхтоўкі вайскоўцаў 36-га батальёна спэцназу Лібійскай нацыянальнай арміі, зробленыя, верагодна, у Беларусі ў канцы лютага 2025 году. На кадрах — навучальны цэнтар МУС «Волаўшчына».

Батальён падпарадкоўваецца сыну лідэра арміі Садаму Хафтару. У паведамленьні адзначаецца, што стажыроўка лібійскіх спэцназаўцаў у Беларусі адбывалася на загад кіраўніка ЛНА Халіфа Абу аль-Касіма Хафтара.

Сёлета Аляксандар Лукашэнка прымаў вярхоўнага галоўнакамандуючага Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфа Абу аль-Касіма Хафтара. Летась Лукашэнка сустракаўся зь ягоным сынам Садамам Хафтарам, а пасьля гэтага зьявілася інфармацыя аб пастаўках у Лібію беларускай зброі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG