Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2020 году ў Беларусі 6650 асобам вынесьлі палітычна матываваныя прысуды,— праваабаронцы


Беларускія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваецца маштабны крызіс правоў чалавека з жорсткімі рэпрэсіямі супраць іншадумцаў, заяўляюць праваабаронцы.

На працягу студзеня 2025 году праваабаронцы зафіксавалі мінімум 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманьні, ператрусы і г.д.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага перасьледу. У тым ліку працягваліся дадатковыя праверкі і затрыманьні на мяжы зь Беларусьсю.

Паводле праваабаронцаў, агулам з 2020 году як мінімум 7915 чалавек зазналі крымінальны перасьлед з палітычных матываў. У дачыненьні да мінімум 6650 чалавек былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды.

Грамадзкая ініцыятыва Free Belarus Center запусьціла кампанію салідарнасьці з палітвязьнямі «Тэма #1», якая прапануе даступныя магчымасьці падтрымкі палітвязьняў і адвакацыі іх вызваленьня.

За студзень праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 18 чалавек. Агульная колькасьць палітвязьняў на канец месяца склала 1244 асобы, зь іх 158 жанчын і 79 чалавек з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем. Пры гэтым колькасьць былых палітвязьняў перавышае 2500 чалавек: у студзені стала вядома пра вызваленьне некалькіх дзясяткаў палітвязьняў, у тым ліку 31 — у парадку памілаваньня.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 11 палітвязьняў, якія ўтрымліваюцца ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў у рэжыме інкамунікада — то бок безь якой-небудзь сувязі зь сямʼёй і зьнешнім сьветам.

Таксама беларускія ўлады рыхтуюць заканадаўчыя зьмены, якія дазволяць перасьледаваць грамадзян нават за межамі краіны. «Палітычныя» артыкулы Крымінальнага кодэксу ахопліваюць новыя катэгорыі, што пагражае яшчэ большым пашырэньнем рэпрэсій.

Amnesty International і ААН асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў і заклікалі неадкладна вызваліць палітвязьняў. Праваабаронцы працягваюць дакумэнтаваць выпадкі катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з асуджанымі па палітычных справах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG