Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
«Практыка паглыбленых праверак на мяжы для тых, хто вяртаецца ў Беларусь, ужо нікога не зьдзіўляе, але мы атрымалі інфармацыю аб тым, што сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі таксама для тых, хто выяжджае з краіны. Трымайце прылады чыстымі, галовы халоднымі і памятайце, што тэхніка бясьпекі жыцьця пры дыктатуры — гэта ў першую чаргу ваша асабістая адказнасьць», — параіў Стрыжак.
Раней сілавікі ў цывільным узмоцнена правяралі беларусаў на ўезьдзе ў краіну.
Вядома, што за апошнія два гады затрымалі пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы ня менш як 260 чалавек. Практыка такіх затрыманьняў працягваецца і ў пачатку 2025 году. Многія людзі трапляюць за краты ў адміністрацыйных і крымінальных справах за старыя камэнтары ў сацыяльных сетках, «падазроныя» здымкі і падпіскі на рэсурсы, якія ўлады аб’явілі «экстрэмісцкімі».
Прычым практыка прыманьня рашэньняў такая, што чалавек можа выяжджаць зь нейкай краіны і мець падпіску, напрыклад, на тэлеграм-канал, які не ўваходзіць у сьпіс «экстрэмісцкіх», аднак у момант прыезду ў Беларусь гэты канал туды пасьпяваюць дадаць і супраць чалавека пачынаецца працэдура перасьледу.
Форум