Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У трох абласьцях Беларусі ўвялі збор за перасячэньне мяжы на аўтамабілі. Але не для ўсіх


Беларуска-літоўская мяжа.
Беларуска-літоўская мяжа.

Збор за перасячэньне мяжы на аўтатранспарце ўводзяць з 1 лютага ў трох абласьцях Беларусі – Берасьцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай. Стаўка збору складае адну базавую велічыню – 42 рублі, за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасьці пасажыраў.

Прадугледжаныя некаторыя выключэньні, піша Белта. Ад збору ў Берасьцейскай вобласьці вызваляюцца тыя, хто перасякае мяжу з прычыны пахаваньня чальцоў сям'і і блізкіх, іншаземцы, якія адпачывалі ў беларускіх санаторыях, дэпартаваныя, а таксама беларусы, якіх афіцыйна накіравалі за мяжу па мэдыцынскую дапамогу і госьці «Славянскага базару ў Віцебску».

У Віцебскай вобласьці ад выплаты збору вызваляюцца таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў Беларусі, якія перасякаюць мяжу па службовых абавязках, іншаземцы, якія прыбылі ў Беларусь па запрашэньні дзяржорганаў, вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны, вэтэраны баявых дзеяньняў. Падобныя правілы ўведзеныя і ў Гарадзенскай вобласьці.

Для вызваленьня ад аплаты збору трэба мець неабходныя дакумэнты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG