Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі расейскага вайскоўца, датычнага да забойства жыхаркі Бучы, апазнанай па манікюры


Ірына Фількіна загінула 5 сакавіка 2022 году. У яе выпусьцілі сама меней 15 куль
Ірына Фількіна загінула 5 сакавіка 2022 году. У яе выпусьцілі сама меней 15 куль

З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня задакумэнтавалі 151 316 ваенных злачынстваў Расеі ва Ўкраіне.

У Бучанскай гарадзкой радзе паведамілі, што сьледчыя высьветлілі асобу расейскага вайскоўца, датычнага да забойства жыхаркі Бучы (Кіеўская вобласьць) Ірыны Фількінай, якую апазналі па чырвоным манікюры.

«Падазраваны Арцём Тарэеў, 1995 году нараджэньня, камандзір 234-га дэсантна-штурмавога палку 76 дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расеі. Паводле сьледзтва, 5 сакавіка 2022 году Тарэеў аддаў загад страляць па ўсіх цывільных асобах, якія зьявяцца ў раёне скрыжаваньня вуліць Яблунскай і Вадаправоднай, што ў Бучы. У той жа дзень прыблізна ў 11:15 Ірыну Фількіну, якая ехала на ровары, расстралялі расейскія вайскоўцы — у яе выпусьцілі сама меней 15 куль з аўтаматычнай зброі і БМД-2», — адзначаецца ў паведамленьні мясцовай рады.

Здымак забітай Ірыны Фількінай на пачатку расейскай акупацыі Бучы абышоў усе ўсясьветныя СМІ, які пісалі пра ваенныя злачынствы расейскай арміі на акупаваных тэрыторыях Кіеўскай вобласьці на пачатку ваеннага ўварваньня. Гэтае фота стала адным з сымбаляў зьверстваў расейскіх вайскоўцаў.

Паводле сьледзтва, у выніку загаду Тарэева на вуліцы Яблунскай застрэлілі 13 мірных жыхароў.

Ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня былі задакумэнтаваныя 151 316 ваенных злачынстваў Расеі ва Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG