Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома аб расстрэле расейцамі яшчэ адной групы ваеннапалонных украінцаў


Шэўрон украінскіх вайскоўцаў. Ілюстрацыйнае фота
Шэўрон украінскіх вайскоўцаў. Ілюстрацыйнае фота

Праваахоўныя органы Ўкраіны маюць інфармацыю аб забойстве ня менш як 93 украінскіх ваеннапалонных — 80% выпадкаў расстрэлаў зафіксавалі ў 2024 годзе, але тэндэнцыя пачала зьяўляцца ў лістападзе 2023 году.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) паведамілі аб чарговым расстрэле расейскімі вайскоўцамі яшчэ адной групы ўкраінскіх ваеннапалонных.

«На геалякацыйных кадрах, апублікаваных 22 сьнежня, бачна, як расейскія войскі расстрэльваюць пяць ваеннапалонных у раёне мяжы Данецкай і Запароскай вобласьцяў у Благадатным, на поўдзень ад Вялікай Навасёлкі», — адзначаецца ў справаздачы ISW ад 22 сьнежня.

Паводле экспэртаў, расейскія камандзіры дазваляюць сваім падначаленым браць удзел у расстрэлах ваеннапалонных, што зьяўляеццца відавочным парушэньнем міжнароднага права.

Як паведаміла Ўкраінская служба Радыё Свабода, раней аб імаверным расстрэле ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон, паведамілі ў батальёне бесьпілётных сыстэм 110-й асобнай мэханізаванай брыгады і амбудсмэн Украіны Дзьмітро Лубінец.

Сёлета 15 кастрычніка генэральны пракурор Украіны Андрэй Косьцін назваў забойствы ўкраінскіх ваеннапалонных мэтанакіраванай палітыкай Расеі.

Праваахоўныя органы Ўкраіны маюць інфармацыю аб забойстве ня менш як 93 украінскіх ваеннапалонных — 80% выпадкаў расстрэлаў зафіксавалі ў 2024 годзе, але тэндэнцыя пачала зьяўляцца ў лістападзе 2023 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG