Вядома, што людзей затрымалі ў межах артыкулу 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), піша «Вясна».
Рэдакцыя баранавіцкай газэты Intex-Press сутыкнулася зь ціскам пасьля выбараў 2020 году. У рэдакцыі прайшлі ператрусы з забіраньнем тэхнікі, сайт выданьня быў заблякаваны. Журналістаў выданьня неаднаразова затрымлівалі.
У 2022 годзе газэту пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі. У красавіку 2023 году сайт і сацыяльныя сеткі Intex-Press прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
У ліпені 2022 году журналісту Intex-press Юрыю Ганцарэвічу прысудзілі 2,5 года зьняволеньня за фота расейскай вайсковай тэхнікі. Пры адным зь ператрусаў у рэдакцыі выданьня якраз сканфіскавалі фататэхніку, з дапамогай якой, як было пазначана ў пастанове на ператрус, былі зробленыя здымкі вайсковай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах.
Пасьля пастаяннага ціску баранавіцкае выданьне вымушанае было закрыцца.
Форум