Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 11 гадоў таму над Данбасам зьбілі малайзійскі «Боінг»


Інсталяцыя ў Нідэрдяндах на акцыі памяці загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу рэйсу MH-17
Інсталяцыя ў Нідэрдяндах на акцыі памяці загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу рэйсу MH-17

Дата дня

17 ліпеня 2014 году, над Данбасам быў зьбіты малайзійскі авіялайнэр: загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу.

Суд у Гаазе ў выніку прыйшоў да высновы, што самалёт «Boeing» MH-17 зьбілі ракетай з комплексу «Бук», запушчанай з боку Першамайскага, якое кантралявалі падкантрольныя Расеі сілы з так званай «ДНР». 17 лістапада 2022 году суд завочна прызнаў Ігара Гіркіна (Стралкова) і яго падначаленых Сяргея Дубінскага і Леаніда Харчанку вінаватымі і датычнымі да зьнішчэньня самалёта «Boeing» MH17 і забойства 298 чалавек. Яшчэ аднаго абвінавачанага Алега Пулатава прызналі невінаватым.

Расея лічыць, што судовы працэс па справе аб катастрофе MH17 «быў заснаваны на палітычнай замове».

Дзень у гісторыі

1570 — у Вільні заснавалі езуіцкі калегіюм.

1868 — сталіцу Японіі перанесьлі з Кіёта ў Токіё.

1918 — у Маскве пачаўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі.

1918 — забіты разам зь сям’ёй Мікалай II, расейскі імпэратар.

1919 — урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

1924 — увялі новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы, тэрыторыя БССР была падзеленая на 10 акругаў (Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Аршанская, Полацкая, Слуцкая), на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

1940 — Латвія далучаная да СССР.

1941 — арганізавалі генэральную акругу «Беларусь», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».

1942 — пачалася Сталінградзкая бітва.

1945 — пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.

1992 — славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы.

2022 — у цэнтры Варшавы адкрыўся «Музэй вольнай Беларусі».

У гэты дзень нарадзіліся

1796 Ян Чачот, паэт, фальклярыст, этнограф, драматург.

1893Аляксандар Венгерка, актор, рэжысэр, пэдагог, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага польскага тэатра БССР (г. Беласток; 1939–1941).

1917 Сяргей Барткоўскі, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак паліграфкамбінату ім. Я. Коласа, корпус гадзіньнікавага заводу, павільён ВДНГ (цяпер зьнесены), рэканструкцыя стадыёну «Дынама».

1937Георгі Таразевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1985-1991), намесьнік старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (у тыя самыя гады).

1954 Ангела Мэркель, нямецкі палітык, былая канцлерка Нямеччыны.

1959Барыс Пятровіч, беларускі празаік, старшыня Саюзу пісьменьнікаў, рэдактар часопісу «Дзеяслоў».

Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч

У гэты дзень памерлі

1399 Ядвіга Анжуйская, каралева польская, пасьля Крэўскай уніі была ў шлюбе з Уладзіславам Ягайлам. Яна памерла падчас родаў, не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў

2000 Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

2018 Кірыла Насаеў, беларускі хормайстар, музыказнаўца і пэдагог. Стварыў камэрны мужчынскі хор «Унія».

Кірыла Насаеў
Кірыла Насаеў


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG