Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19-гадовага палітвязьня за здымкі вайсковых аб’ектаў пакаралі 10 гадамі калёніі


 Магілёўскі абласны суд. Архіўнае фота
Магілёўскі абласны суд. Архіўнае фота

Даніілу Гарасіму пагражала да 15 гадоў зьняволеньня.

Магілёўскі абласны суд у верасьні асудзіў 19-гадовага палітзьняволенага Данііла Гарасіма на 10 гадоў калёніі і штраф памерам у 600 базавых велічыняў (24 тысячы рублёў), піша «Вясна». Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вэрбаваньне або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»), ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»), ч. 2 арт. 295 КК («Незаконныя дзеяньні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»). Працэс у закрытым рэжыме вёў судзьдзя Ігар Зямцоў.

Па інфармацыі «Вясны», Вярхоўны суд 3 сьнежня разгледзеў апэляцыйную скаргу палітвязьня. Судовая калегія пад старшынствам судзьдзі Аляксандра Рыбакова пакінула прысуд Данілы ў сіле, а скаргу — без задавальненьня. У хуткім часе яго этапуюць для адбыцьця пакараньня ў шклоўскую калёнію № 17.

Данііл мае 19 гадоў. Згодна з прапагандысцкім фільмам АНТ, яго абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве» за тое, што ён фатаграфаваў вайсковыя аб’екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць «башмак» ініцыятыве «Супраціў». У фільме паказалі, як за ім сачылі сілавікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG