Пра непрыязнасьць украінцаў да беларусаў
— Больш за тысячу дзён і начэй Украіна абараняецца ад расейскіх захопнікаў. Ад самага пачатку агрэсіі Беларусь уцягнутая ў гэтую вайну праз спрыяньне Расеі. Пры гэтым многія беларусы прыватна і празь недзяржаўныя структуры імкнуцца падтрымліваць Украіну і ўкраінцаў. Праўда, ва ўкраінскіх мэдыя гэтыя факты нярэдка ігнаруюцца. Чаму?
— Мушу зрабіць важнае ўдакладненьне: фактычна Ўкраіна абараняецца ад Расеі ўжо каля 4 тысяч дзён і начэй, пачынаючы з расстрэлаў на Майдане, у якіх удзельнічалі расейскія спэцназаўцы. Ужо ў траўні 2014 году межы Данеччыны перайшлі рэгулярныя расейскія войскі. Крым у сакавіку таго ж году таксама захапіла армія Расеі, хоць да апошняга часу Пуцін цынічна адмаўляўся прызнаць гэты факт. Трэба ж было неяк давесьці «свабоду волевыяўленьня» на так званым «рэфэрэндуме».
Для мяне вельмі балючая сытуацыя, у якую трапіла Беларусь — блізкая і родная сэрцу краіна, у якой нарадзіўся мой муж. Сумую па сябрах і той асаблівай цеплыні, якую адчувала ў іхным таварыстве, зь мяккімі і лагоднымі інтанацыямі беларускае мовы. Гэта надзвычай шчымлівыя згадкі.
Няма адзінага адказу на пытаньне, чаму ва ўкраінскім грамадзтве да беларусаў ставяцца пераважна непрыязна. Адна з галоўных прычынаў гэтага, безумоўна, тое, што поўнамаштабнае ўварваньне адбылося з тэрыторыі Беларусі. Гэта неабвержны і відавочны факт. І ён для бальшыні ўкраінцаў намёртва перакрывае ўсе праўкраінскія намаганьні асобных людзей і арганізацый.
Другім чыньнікам, на маю думку, ёсьць недастатковая (я б сказала, поўная) неінфармаванасьць пра тое, што сапраўды адбываецца ў суседняй з намі краіне. Тое пачалося не ў 2022-м і не ў 2014-м, а значна раней. Можна было б зрабіць доўгі экскурс у гісторыю ўкраінскіх СМІ, тым больш што я там працавала з 2004 году. Але калі коратка: мы (і я ўсьведамляю сваю частку адказнасьці за гэты грэх) занадта мала асьвятлялі беларускія падзеі. Часьцяком таму, што ўвесь час сваёй незалежнасьці Ўкраіна варылася ў катле ўласных палітычных праблемаў, што на падзеі за мяжой, асабліва ў Беларусі, дзе, здавалася, ніколі нічога не адбываецца, мэдыя зважалі мала. Варта таксама зазначыць, што і падчас прэзыдэнцтва Кучмы, і за часы Януковіча, а асабліва пры дзейнай уладзе СМІ былі пад пільным кантролем, цэнзураваліся. Не кажучы ўжо пра тое, што значная частка СМІ непасрэдна ці апасродкавана належала прарасейскім алігархам, якія праводзілі ўласную і выгадную Расеі палітыку. Цяпер, калі ўсе апазыцыйныя мэдыя з ініцыятывы Офісу прэзыдэнта адлучаныя ад лічбавага этэру і знаходзяцца фактычна на маргінэзе, а ўвесь тэлевізійны этэр займае праўладны тэлемаратон, сытуацыя выглядае безнадзейнай.
Вось чаму, на маю думку, сталі магчымымі прэтэнзіі да беларусаў як з боку шараговых украінцаў, так і ад шмат якіх дзеячаў культуры ў стылі:
«Як вы маглі такое дапусьціць, чаму не зрабілі свой Майдан? І калі вам не ўдалося тое, што Ўкраіне, значыць, вы прыклалі недастаткова сілаў: адсюль і параза пратэстаў 2020-га, і далейшая расейская акупацыя».
Вэрдыкт: самі вінаватыя.
Мала хто ведае, што сытуацыі, у якіх апынуліся дзьве нашы краіны, былі зусім розныя. Аб задушэньні і выкараненьні хоць якіх нацыянальных рухаў у Беларусі яшчэ на пачатку 2000-х; аб пратэстах, якія ўспыхвалі амаль кожныя два гады, і жорсткіх расправах над імі; аб шалёным ціску і зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці, выкраданьні і забойстве людзей, зьменах у Канстытуцыі ў 1996 годзе, якія ўзаконілі поўнае падпарадкаваньне Лукашэнку ўсіх галін улады, бальшыня ня мае ніякага ўяўленьня.
Так званы прэзыдэнт Лукашэнка меў значна больш паўнамоцтваў, чым Пуцін. Дадайце да таго невялікі памер краіны (згадзіцеся, Расею ўзяць у ціскі кантролю цяжэй) і найбольшую колькасьць сілавікоў на душу насельніцтва, нязьменнасьць улады (а той рэжым трывае ўжо больш за трыццаць гадоў) — і атрымаем надзвычай сумную і адрозную ад украінскае карціну. І, калі шчыра, я ня ўпэўненая, ці магчымая была б перамога Майдану ў 2014-м, калі б сытуацыя ва Ўкраіне нагадвала беларускую.
Акрамя таго, варта ўлічваць супольную працу расейскіх і беларускіх сілавых структураў на нашых землях яшчэ напярэдадні поўнамаштабнай агрэсіі. Я асабіста з гэтым сутыкнулася ў жніўні 2021-га. Тады да актывісткі-ўцякачкі зь Беларусі, якая з дваімі дзецьмі ў Бучы ледзьве зводзіла канцы з канцамі, а пятай ранку прыйшлі невядомыя, назваўшыся паліцыяй. Нібыта ў справе забойства беларускага актывіста Віталя Шышова ў Кіеве. На запыт да ўкраінскіх паліцыянтаў я атрымала адказ, што то былі ня іхныя людзі. Але тады чые? Пра тых, хто забіў Шышова, мы можам толькі здагадвацца (урэшце справу спусьцілі на тармазах). Мы тады абвясьцілі збор і тэрмінова адправілі жанчыну ў Польшчу — грошай хапіла толькі на квіткі ёй і дзецям, і яна асела ў лягеры для ўцекачоў.
Гэтая гісторыя дасюль коле мне сэрца сваёю скрайняю несправядлівасьцю, поўнаю абыякавасьцю дзяржаўнае машыны да тых, хто падтрымлівае Ўкраіну і тут, і за мяжой. Колькі беларускіх добраахвотнікаў загінула за Ўкраіну? Цяпер вядома пра больш як семдзесят. А колькі іхных сем’яў, якія страцілі карміцеляў, атрымалі ад Украіны дапамогу?.. Пытаньне рытарычнае.
Пра стаўленьне да жонкі беларуса
— А ці адчулі вы з пачаткам вайны на сабе нэгатыўнае стаўленьне да вас як да жонкі беларуса? Як гэта праяўлялася і як зьмянялася за гэтыя амаль тры гады?
— Пачнем з таго, што ніхто ніколі не разглядаў мяне менавіта як жонку беларуса. Мяне бачаць як паэтку, як журналістку ці перакладчыцу — залежыць ад абставінаў. Сяргей Прылуцкі, мой муж, жыве тут больш за пятнаццаць гадоў, мае ўкраінскі пашпарт, цудоўна валодае ўкраінскаю мовай і даўно ёсьць сябрам менавіта ўкраінскай супольнасьці. Адначасна ён застаецца адным з самых выдатных беларускіх паэтаў.
І дзеля справядлівасьці дадам: ніводнага разу я не была сьведкаю таго, каб кагосьці асуджалі па нацыянальнай прыкмеце за тое, што ён ці яна ёсьць чыімсьці мужам/жонкаю. Стаўленьне да беларусаў у цэлым кардынальна зьмянілася ў 2022-м праз поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне, але, паўтараю, я ня чула ніводнае гісторыі пра дыскрымінацыю беларусаў па нацыянальнай прыкмеце.
Пра сына ўкраінкі і беларуса
— А дарэчы, кім вы выхоўваеце свайго сына? Украінцам, як мама, ці беларусам, як тата? Ці ёсьць нейкі трэці варыянт?
— Цяпер у мяне галоўная мэта — выхаваць Адама адказным і сьвядомым членам грамадзтва. У свае няпоўныя сем гадоў ён ведае, што ягоная мама ўкраінка, а тата — беларус. Ён вельмі добра (з уласнага досьведу) ведае, што такое вайна і на чыім баку справядлівасьць і праўда. Што ягоныя дзед і баба апынуліся ў «паганай» Беларусі (так ён называе краіну, акупаваную рэжымам Лукашэнкі і Пуціна). Што правільны беларускі сьцяг — бел-чырвона-белы (ён вісіць у нашай кватэры). Ён чытае па-ўкраінску і па-ангельску, але любіць, калі я чытаю яму па-беларуску.
Пра родную Бучу, зьверствы захопнікаў і гасьціннасьць брытанцаў
— Ваш родны горад Буча стаў сымбалем жорсткай расейскай акупацыі. Вы з сынам тады выехалі ў Ангельшчыну, але праз год вярнуліся ў свой разгромлены і абрабаваны горад. Чаму не засталіся, як сотні тысяч вашых суайчыньнікаў, у заможнай і спакойнай краіне, а вярнуліся на руіны?
— Буча ніколі не была і ня будзе для мяне руінамі. Гэта маё гняздо — са сьвіргулямі ў небе і ружовым у промнях сонца домам насупраць. Ёсьць месцы, зь якімі зрастаесься на якімсьці фізыялягічным узроўні. Якія скарбам так глыбока ўліліся ў сятчатку вачэй, каб рэшта краявідаў зьдзіўляла і зачароўвала, але не магла выцесьніць той скарб. Месцы, якія прарастаюць у табе, як хрыбетнік, і ніякае іншае месца, тым больш краіна, ня здольныя стаць для цябе ня тое што апораю, а нават пратэзам страчанага хрыбта. Гэта для мяне Буча.
Я ведаю, што ў суседнім двары на дзіцячую пляцоўку расейцы заехалі на танках, а потым там хавалі людзей, якія паміралі ад холаду, голаду, немагчымасьці атрымаць элемэнтарную мэдычную дапамогу, бо выйсьці з дому азначала нарвацца на расейцаў. А там ужо — як пашчасьціць. Хтосьці з суседзяў спрабаваў бліжэй пазнаёміцца з «братамі». Мне расказвалі, як адзін чалавек узяў пляшку і пайшоў да блёк-паста, які «браты» паставілі ў дзіцячым летніку «Променистий» за 200 мэтраў ад нашага дому. Яму «пашчасьціла» — застрэлілі на падыходзе. Яшчэ пяць цывільных асобаў закатавалі ў лягеры — ім не пашчасьціла. Гэта гучыць жудасна, але так было.
Я ніколі не прамяняю сваю збалелую і родную Бучу ні на якое месца ў сьвеце. А яшчэ ж мова — мая праца, мой дом, маё існаваньне. Я ня ведаю, як жыць, калі штодня ня чуеш украінскае мовы, не гаворыш ёю, не сьпяваеш, не стасуесься з каханым, сынам, бацькамі, сябрамі... Гэта нібы страціць значную частку сябе. Я да такіх стратаў не гатовая і наўрад ці калі-небудзь штосьці зьменіцца.
Нягледзячы на тое, што ў наш дом 25 лютага 2022 году трапіла ракета, ужо праз год усё ў ім аднавілі. Да адбудаваньня Бучы далучыўся, здаецца, цэлы сьвет, і цяпер мой горад зноў квітнеючае і зацішнае месца. І я ўдзячная тым краінам, тым валантэрам і арганізацыям, якія да гэтай адбудовы далучыліся.
Вялікая Брытанія — краіна маіх улюбёных пісьменьнікаў, паэтаў і мастакоў. Сапраўды вялікая, бо брытанцы ў свой час першымі абвясьцілі вайну Нямеччыне — за маленькую паводле геапалітычных мерак Польшчу, у той час, калі многія іншыя краіны схаваліся пад коўдру з думкай:
«Дзеля чаго сварыцца? Хай сабе Гітлер бярэ, што хоча, абы нас не чапаў».
На такое здатныя толькі вялікія нацыі. І дакладна такія брытанцы. Іхная краіна адной зь першых аказала нам вайсковую дапамогу, асабліва каштоўную напярэдадні вялікага ўварваньня.
Але жыць хоць дзе, апрача Ўкраіны, я ня здатная. Вайна траўмуе ўсіх па-рознаму. Праз вайну ў 2014-м, нашы першыя жахлівыя масавыя ахвяры на фронце, усе мінулыя валантэрскія ініцыятывы... Я тады страціла яшчэ не народжанае дзіця. Пачалася моцная дэпрэсія з надзвычай прыкрымі сымптомамі кшталту немажлівасьці выйсьці з дому, бачыцца зь сябрамі. А падарожжы сталі цяжкім выпрабаваньнем, якое зьнясільвала. Дык апынуцца ў чужой, хоць і гасьціннай, краіне, ды яшчэ з чатырохгадовым малым, якому таксама цяжка і які не разумее, чаму ягоная мама ўвесь час плача...
Так, тое было складана. Хоць нам і вельмі пашчасьціла: украінска-сэрбская сям’я, якая ўжо жыла ў тым мястэчку, прыняла нас як сваіх родных, пяшчотна атуліла цеплынёй і клопатам. Мясцовая грамада (у Ангельшчыне яна настолькі вялікая сіла, што я па-добраму зайздрошчу ёй і дагэтуль) выдзеліла нам, уцекачам, тысячагадовую царкву для штодзённых сходаў. А валянтэры абавязкова гатавалі нам штосьці смачненькае. Мяне ўразіла, як дасканала там арганізаваныя царкоўныя грамады, калі храм — тое месца, дзе адбываюцца сэзонныя кірмашы і чаяваньні суседзяў, дабрачынныя абеды для маламаёмных, конкурсы дзіцячых малюнкаў і майстар-клясы. Калі сьвятар па ролях апавядае калядную гісторыю — садзіць дзяцей паперадзе ўсіх парафіянаў, а ў розных куточках царквы схаваў ужо вярблюдаў з мудрацамі, Зорку, Сьвятую сям’ю. Робіць паўзы ў аповедзе, каб дзеці з крыкам бегалі і шукалі тыя маленькія скарбы. Тыя цёплыя згадкі пра сапраўдную веру і яднаньне назаўжды цяпер са мною.
Але калі я спасьцігала тое спарадкаванае на дзесяцігодзьдзі наперад жыцьцё, спакой і зацішша, то прыбіў да зямлі рэзкі кантраст з маёю краінай. У якой няма каштоўнасьцяў, якія перадаюцца ў спадчыну, бо ўсе яны яшчэ ў галадамор былі абмяняныя на хлеб. Няма будынкаў, у якіх сем’і жывуць стагодзьдзямі, бо дом маёй прабабкі чатыры разы раўнялі зь зямлёю падчас калектывізацыі, аж пакуль яе зь сям’ёю не саслалі ў Сібір. Я прачыналася а пятай ранку і адсочвала на мапе перасоўваньне варожых войскаў. Сачыла за сыгналамі трывогі і тым, як расейцы зьнішчаюць нашы масты і энэргасыстэмы. А як настала вясна, мы вярнуліся.
Пра забарону беларускіх кніг
— Ёсьць зьвесткі, што перакладзеныя на ўкраінскую мову кнігі многіх беларускіх літаратараў, вядомых праціўнікаў афіцыйнай улады ў Менску, забаранілі для распаўсюду. Ці спрыяюць падобныя мэтады перамозе Ўкраіны, якой шчыра жадаюць аўтары забароненых кніг?
— Ня ведаю, ці можна назваць забаронаю выключэньне цэлага сьпісу імёнаў вядомых беларускіх пісьменьнікаў, апазыцыйных да ўлады Лукашэнкі, з праграмы вывучэньня ў школе. На маю думку, гэта быў чарговы папулісцкі крок цяперашняй улады. Пра тое, што чыноўнікі паняцьця ня мелі, што яны робяць, яскрава сьведчыць памылка ў напісаньні імя аднаго з найвядомейшых сучасных творцаў Беларусі, Андрэя Хадановіча.
Аднак у інтэрнэт-кнігарнях яшчэ ёсьць кнігі аўтараў са згаданага сьпісу. Што да офлайн-кнігарняў, то, па-першае, як гэта ня дзіўна і дзіка гучыць, але поўнамаштабнае варожае ўварваньне спрыяла навяртаньню ўкраінцаў да Ўкраіны. Свая гісторыя, культура, паэзія і проза, казкі і фэнтэзі — усё выходзіць у кніжках цудоўнай якасьці і раскупляецца. Я з захапленьнем сачу за гэтым кніжным бумам. Здаецца, упершыню за часы незалежнасьці маем такі попыт на айчынную культуру і намаганьні падтрымаць яе грыўняю. То разумею — у прыярытэце ў нас цяпер украінскія кніжкі.
Асобная тэма — зьмены, якія ў творчым асяродку набылі значнае пашырэньне. Пазытыўны бок такой зьявы — украінская культура адрозьніваецца ад усяго расейскага, а шырэй — імпэрскага. Тут можна было б выдыхнуць з палёгкай: нарэшце! Але гэтая самая зьява мае і свой цёмны бок: пад каток кансэлінгу падпадаюць ня толькі расейцы (бяз розьніцы, добрыя ці дрэнныя), але і ўкраінскія аўтары, якія выступаюць зь імі на адной сцэне (з розных прычынаў) і такім чынам нібыта легалізуюць творцаў з краіны-агрэсаркі. Я лічу, што кожны такі выпадак трэба разглядаць асобна, аднак пад прэс кансэлінгу трапляюць нават людзі, якія агучваюць уласную, адрозную ад агульнапрынятай, думку.
Што да беларускіх пісьменьнікаў, то сытуацыя падобная. Надта часта нават мае знаёмыя літаратары, сябры наведвалі розныя форумы і фэсты ў Расеі, калі ва Ўкраіне ўжо ішла вайна, калі расейцы забівалі і калечылі нашых абаронцаў, у тым ліку і беларусаў. Грошы ня пахнуць ці «гэта зусім іншае»? Таму гэта надта складанае пытаньне, якое патрабуе цярпеньня і працяглага часу. Але цяпер мы ня маем ні першага, ні другога. Можна колькі заўгодна абурацца тым, што ўкраінцы ігнаруюць кніжкі беларускіх апазыцыянэраў, але нашы паэты, пісьменьнікі, мастакі гінуць па-сапраўднаму. Нашы друкарні згараюць датла ад расейскіх абстрэлаў. Пасьля разьвітаньня зь пісьменьніцаю Вікторыяй Амелінай, якую расейцы забілі летась, мой сын падчас размовы пра сяброў заўжды перапытвае: «Гэты твой сябар памёр?». І штораз я заміраю, бо памятаю: гэты жывы. Але ці надоўга?
На маю думку, перамозе Ўкраіны найбольш цяпер спрыяюць ня так кніжкі беларускіх пісьменьнікаў, як полк Кастуся Каліноўскага, у якім беларусы ваююць на нашу і вашу свабоду. Калі хтосьці зь беларускіх пісьменьнікаў, які выступае супраць тыраніі Лукашэнкі-Пуціна, возьме зброю і далучыцца да гэтага слаўнага палка, то ён найбольш спрыяцьме перамозе Ўкраіны.
Пра любоў да беларускай паэзіі
— Ведаем выпадкі, калі некалькі топавых украінскіх пісьменьнікаў рэзка абарвалі ўсе шматгадовыя сяброўскія дачыненьні зь беларускімі калегамі. Што вы думаеце пра падобныя выпадкі?
— Здагадваюся, пра якіх пісьменьнікаў ідзецца. Не бяруся ацэньваць іхныя паводзіны, паўтараюся: вайна траўмавала кожнага з нас, без выключэньня. Траўмавала так, што мы дзесяцігодзьдзямі будзем намагацца справіцца з гэтаю траўмай — калі выжывем, вядома. Вайна — гэта чорная дзірка ўсярэдзіне, якая штодня шырэе, непрыкметна ўсмоктваючы ўсе фарбы сьвету, звычкі, стасункі, захапленьні і нават сонца — любоў. Для кагосьці гэта выразны падзел на чорнае і белае. І калі такі разрыў дапамагае чалавеку ўтрымацца на плаве і выжыць у сытуацыі штодзённых стратаў і болю, то хто я такая, каб асуджаць?..
Я ня ведаю, як цяпер адбываюцца дачыненьні ўкраінскіх выдаўцоў зь беларускімі аўтарамі. Наш улюблены выдавец, кіраўнік выдавецтва «Люта справа» Андрэй Ганчарук, ваюе зь першых дзён расейскае агрэсіі. Гэта ў яго выходзілі білінгвы «Геть дорослих!» і «Еврідіка не озирається» Сяргея Прылуцкага ў маіх перакладах. Апошнія дзьве кнігі Сяргея выйшлі ў беларускіх выдавецтвах у Варшаве і Бэрліне. Прэзэнтацыі адбываліся тут у кавярнях, куды прыйшлі людзі, якія даўно ведаюць і любяць яго вершы. Усе зборы ад продажаў мы скіравалі на дапамогу УСУ. Як адбываецца зь іншымі беларускімі аўтарамі ва Ўкраіне, мне сказаць складана. Мяркую, што таксама так.
— Вы ня раз былі госьцяй літаратурных фэстаў у Беларусі і мелі там шмат прыхільнікаў вашага таленту. Што ў гэтым зьмяніла вайна для вас асабіста?
— Вайна зьмяніла ўсё — я больш не магу паехаць у Беларусь і абняць блізкіх майму сэрцу людзей. Шмат хто зь іх пакінуў краіну праз пагрозу жыцьцю, і я па-дзіцячы радая кожнай магчымасьці сустрэцца зь імі па-за Беларусьсю. Чакаю нашае агульнае перамогі і раблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб яе наблізіць. Каб Беларусь стала нарэшце вольнаю і адкрытаю краінай, куды можна будзе вяртацца зноў і зноў. Але магчымым гэта стане толькі пасьля зрынаньня рэжыму Пуціна-Лукашэнкі.
Пра пацеркі, якія спрыяюць перамозе
— Вайна, як гэта ні парадаксальна гучыць, абудзіла ў вас новы творчы талент. Як і чаму паэтка Алена Сьцепаненка стала ювэлірніцай?
— Насамрэч я гадоў зь пяці страшэнна любіла перабіраць і перанізваць бліскучыя каменьчыкі — мая мама, настаўніца ўкраінскае мовы ў маленькім мястэчку, не прапускала ніводнае выставы маністаў. Калі пачалася вайна практычна ў мяне пад вокнамі, гэтае старое хобі зноў вярнулася. Зьбіраньне пацерак — гэта найперш дробная маторыка, якая здольная паляпшаць працу мозгу і аднаўляць памяць. Пасьля акупацыі, уцёкаў спачатку ў Львоў, а потым у Брытанію я была ў крайне нестабільным стане. Я не разумела, навошта я жывая, калі столькі сьмерцяў вакол. Як можна дазволіць сабе пасьля ўсяго гэтага дыхаць? Так працягвалася некалькі месяцаў. Гінулі знаёмыя, сыны і мужы сябровак — і дзірка ўсярэдзіне расла і шырылася.
Тады я пачала зьбіраць маністы. У Ангельшчыне спроба пераслаць поштаю першыя чатыры для дабрачыннага продажу завершылася поўным фіяска. Ангельская каралеўская пошта ўмудрылася не даставіць цэлым ніводнага шнурка караляў. Але я абнавіла спробы і неўзабаве мае сяброўкі-ўцякачкі насілі цудоўныя ўпрыгажэньні, якія нагадвалі ім Украіну. Пасьля вяртаньня я прадоўжыла гэтую своеасаблівую тэрапію і павінна прызнацца, што гэта адна з галоўных рэчаў, якая не дала мне канчаткова звар’яцець у вар’яцкім сьвеце.
Мала таго, гэты занятак дорыць радасьць. Радасьць таму, што ён нясе сьмерць ворагам, бо сродкі ад продажу ідуць на патрэбы нашых абаронцаў. Часам я стаўлю ўласную цану, часам проста даю валянтэрскую картку і чалавек сам вызначае цану (бывае, што нават большую за тую, на якую можна было разьлічваць). А яшчэ я пляту мужчынскія маністы-абярэгі — для сяброў, якія ваююць. Веру, што ахоўваюць іх.
Усё, што застаецца пасьля расейскіх абстрэлаў — гэта камяні і шкло. Бясформенныя, патрушчаныя, пакрытыя пылам. Ніхто з нас ня здольны гэтыя руіны вярнуць да першапачатковага выгляду. Ніхто ня здольны вярнуцца ў мінуўшчыну, у часы да расейскае агрэсіі, да дзясяткаў тысяч забітых і скалечаных. У кожным з нас цяпер заселі і крывавяць тыя аскепкі. Паламаныя лёсы, страчаныя сябры і сем’і. Я рэдка знаходжу словы, каб расказаць пра жыцьцё ўсярэдзіне тых бясконцых стратаў. Але, перабіраючы камяні і шкельцы, ствараючы з рассыпаных каляровых друзачак штосьці новае, радаснае, пявучае і гарманічнае, я нібы ненадоўга выцягваю аскепкі зь сябе, заціскаю рот хаосу, які вые сырэнамі паветранай трывогі, і спадзяюся, што трохі радасьці і музыкі мае маністы прыбавяць новым іх уласьнікам.
Пра паэзію каханьня ў часе вайны
— А ці пішуцца ўвесь гэты час вершы? Падзяліцеся, калі ласка, імі з нашымі чытачамі.
Буча-2018
Знаєш, камені обіч дороги й камені на глибині -
більше нагадують панцирі черепах
слюдяні хризантеми на них
розквітають лише у пітьмі
хижі тіні шугають в намулі при самому дні
і повільно згасають
в гладеньких і теплих поголених черепах.
Так, це наш корабель. Наші щогли шумлять смоляні
равлик сонцевалторни трубить на осонні меча:
відпусти мою руку — і я не вирву її з плеча.
подивися на мене — й лишуся на палубі цій.
Наше пекло маленьке і пахне смолою сосни
лиш розплющиш фіранки — і хвиля зіб’є із зіниць
нас вивчає цей човен цей дім — не лякайся засни
наш синок наче меч поміж нами засне горілиць.
Крики чайок і крики дітей зливаються в коловерть
золотої блакиті й завалено виднокіл
корабель не потоне це просто така от твердь
тож куди тут не підеш — усюди ідеш по воді.
...
Літні руді жінки вертають з базару
маківки з прозорим покульбабілим волоссям -
світяться наче тонзури
якщо дивитись згори -
але я їм цього не скажу.
Довга, довга дорога додому.
Як пережити це літо?
з його гострими графітовими тінями
з його білими списами світла
що пробивають райдужку
як тонкостінний келих
навіть через повіки -
плюскочеться біль
темним густим вином
ковток, ще ковток...
Трояндовий дім розквітає
і колеться ламаними кутами
відвертого встояного сонця
(айсберг сусіднього дому тане і тоне
коричневі пенсіонери курять у синій тіні)
крильця дитячих шкарпеток ковзають у промінні -
собачки і сови, єноти і ведмежата,
всякої тварі по парі.
Не хочеш а усміхнешся
високий ковчег -
серпокрильці майже черкають крильми
такими чорними що аж срібляться
такими гострими аж кров із-під вій
Лети, шматяна лялько
плануй нижче — повз м’ячик абрикоси
що закотився у двір
туди де шипшиновий кущ
виблискує новорічними гірляндами
попроси у ягід аби швидше достигли -
хай нарешті
вернеться осінь з базару
я нікому не розкажу про
перші заморозки на її маківці
обіцяю
...
Тут вітри надимають фіранки — і дім відплива.
І стрижі розсікають мов чайки блакить цю пророчу
і приходить самітник, і келих до дна випива -
і роби з ним, що хочеш.
Мерехтіння і сяйво — о, ця безтурботність осонь,
ген на пагорбку сосен увінчані німби голчасті
син дріма, поки мати низає вервечку безсонь.
Його сон — як причастя
Вічно юним і п’яним гуляти з життям в піддавки
між оголених диких хрестів відкривається просинь.
Не спитають — не скажеш на цвинтарі, хто ти такий
Лиш наллють і припросять.
***
Врятувати рядового Адама. Буча-2022
Юлії Стахівській
Усі ми тепер шипшина, Юлю
і роз’ятрений глід,
і скривавлений подорожник
проростаємо обабіч шосе і перонів
з цибулин оклунків,
наплічників
і валіз
міцно стискаючи в кулаках
холодні долоні наших пагінців.
з нестриженими чорними пазуриками
і ще довоєнним волоссям
що пахне вже не молоком а димом -
вони вас переможуть — чуєте?
вони — сам світлосинтез
колода в оці у смерті
ті, хто на танку цілить у наших дітей
колючками автоматів -
чуєте? вони ще зберуть
полуниці на
ваших кістках.
вони чавитимуть їх ногами
в новеньких кросівках
не залишаючи вам навіть такої
надії побачити
світло
Пісні нестарого заповіту
Ой, світи сонце, світи та й не грій
Щоб мій віночок тай не згорів
(купальська пісня)
1
не тут і не зараз у лляних і прозорих гробах
на семи сердитих горбах у семи негасимих печах
щось він мугиче собі під носа випалюючи тебе дотла
і ось ти свіча й серцевина твоя співа
плавиться небо і мову із вуст випива
камінь ховає обличчя його лякають дива...
куди ти зануриш це скло — у життя чи у смерть?
як ти забарвиш цю кульку безсмертну душу?
я вже пісок зацілований полум’ям ущерть...
дзвени бессмертний барвінку хрещайся ружо
завийся моя кропива
ось вам мої сухожилля ось вам моя голова
очі мої волосяний покрив гобої камінні кості
павук гайморових пазух arbor mundi трахейного многоголосся
ось вам вся я — вивернута як змія
(залізним вужем трамвайна блищить колія)
сонце медовий стільник золотавим вогнем сплива —
кріт забився у нору й над нею палає трава
камінь єдиний знає, як це буває
але забуває одразу —
як відтинає
(здалеку чути сталевий стукіт трамвая)
не розтискай свою руку
тримай мене тільки тримай
камене-камене, чуєш?
хто розтиснув — тебе на півдорозі до раю?
Інший іде стороною склавши свої крила свої два —
де моя ружа червона де мій зелений барвінок —
дощ стороною
земля стороною —
і машиніст не називає зупинок...
2
розкопаю я гору
розкопаю я гору
та й посаджу я горе
давня українська пісня (насправді ні)
котяться вікна брилами
блимають
обгорають
(клеїмо дзеркало навхрест)
горе за горем як семафори -
озеро натікає
ось він вийма кожну кісточку обсмоктує й радісно свище
криво спочатку брудно а далі дедалі
чистіше
тонше і вище
ніби підвішує за ребро і полоще
ніби скидає у прірву й гука — видибай відьмище
ніби викручує твою душу перебирає спогади-баламути
і відтинає голос і вимагає забути:
ось твій будинок під табором Променистий
ось вже катівня
(стій не дивися)
ось російські садисти
(стій кажу
далі ні кроку)
мати ховає під шифер
свіжоубиту доньку
(сніг попелить
чорний попіл у серці до скону)
ось підставляє під цівку розтріслі долоні -
відбирає совочком дім і рідню і друзів
підріза як гілки сухожилля
в легенях саджає жабу
приживляє рядами хрести
на живу знетравлену землю
до оголення попелу — і мовчить,
охрестовує цілу націю —
і мовчить!
І триває в століттях ця зацвяхована
мить
Узимі могили руками беруться з болем
Узимі ворожі могили даються з боєм
Розкопаю я гори, глибокі Уральські гори
Та й посаджу я горе — широке солоне горе.
Де Бірнамському лісу до чорних ялин Сибіру?
-Гей, виходьте, брати і посестри, лишайте могили!
поглинайте убивць — як земля, як вогонь, як покута.
Тут до нас болото було — і болото буде!
Темна камінна вода.
Ще темніша — від волги і до Уралу.
Пекло під землю пішло і убивць забрало.
з руїн ермітажу нелякано гляне лисиця
як жаба в колишнім фонтані сидить нереститься.
Ні лану ні хати — лиш нори і нори і нори
Посаджу я у нори горе — безсмертне горе.
Боже хрестів безіменних по цілій моїй країні
боже зрячого гніву боже смертної тіні
боже кривавої помсти попелу боже й руїни
якщо я тебе і покину -
ТИ — не покинь Україну.
Форум