У рэзалюцыі па Беларусі чэскага парлямэнту гаворыцца пра патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў. У дакумэнце адзначана, што дакумэнт прынялі на рэкамэндацыю падкамісіі замежнага камітэту падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека, а таксама пасьля абгрунтаваньня хадайніка Хаята Акамуры і дэбатаў.
Рэзалюцыя заклікае:
- дзейныя ўлады Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з турмы ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру і прэміі Вацлава Гаўла Алеся Бяляцкага;
- да вызвалення 1300 іншых палітычных зьняволеных, несправядліва пазбаўленых волі за іх мірную дзейнасьць на карысьць дэмакратыі і павагі да правоў чалавека ў сваёй краіне;
- спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Рэспубліцы Беларусь і спыніць перасьлед дэмакратычна настроеных апанэнтаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў выгнаньні;
- падкрэсьлівае, што правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў, абвешчаных на 26 студзеня 2025 году ў Рэспубліцы Беларусь у цяперашніх умовах зьяўляецца непрымальным, а вынікі гэтых выбараў ня могуць лічыцца законнымі, пакуль несправядліва знаходзяцца ў зьняволеньні кандыдаты зь мінулых прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.
Раней падкамітэт па прасоўваньні дэмакратыі і правоў чалавека за мяжой прыняў пастанову, у якой рэкамэндаваў Камітэту замежных справаў прыняць пастанову аб падтрымцы жанчын-палітычных зьняволеных рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.
Форум